Авторизация
 

Старшыня Язненскага сельвыканкама Валянціна ФЯДЗЬКОВІЧ: хобі ў зямлі ўкаранілася

 Працаваць на зямлі для старшыні Язненскага сельвыканкама Валянціны ФЯДЗЬКОВІЧ не проста занятак, уласцівы дбайнай гаспадыні. Гэта яе хобі. У кветніку, на агародзе, у цяпліцах з асалодай праводзіць час. Адсюль чэрпае душэўную раўнавагу і жыццёвую энергію.

 

Ад дзядулі ў спадчыну

Сёлета ў дзвюх цяпліцах Валянціна Фядзьковіч вырасціла 92 гатункі памідораў. У мінулым годзе іх было 250.

 
– Захапленне памідорамі, відаць, ад дзядулі перадалося. На агародзе ён адводзіў для іх асобнае месца, любіў даглядаць. Сартоў тады няшмат было. Мне асабліва запомніліся буйныя мясістыя жоўтыя памідоры. Дзядуля здымаў плады зялёнымі, клаў іх у скрыні на сена і зверху ім накрываў. Так яны захоўваліся аж да Новага года, – расказвае Валянціна Мікалаеўна. – Я пачала вырошчваць розныя сарты гады чатыры таму. Натхніў вопыт іншых гаспадынь, з якім азнаёмілася ў сацыяльных сетках. Цяпер насенне сама нарыхтоўваю. Штосьці заказваю ў настаўніцы біялогіі з Кармы і бібліятэкара з Бешанковічаў, з якімі трымаю сувязь праз інтэрнэт.

 

Смаката і асалода

Гаспадыня вядзе асобны сшытак, у якім запісвае ўсе гатункі памідораў, якія спелі ў яе цяпліцах. Іх ужо 375. Некаторыя высаджвала адзін раз, іншыя сее штогод. Сярод любімчыкаў – амерыканскі «Ружовы сібірскі тыгр». Падабаюцца разнавіднасці мінусінскіх памідораў з Краснаярскага краю, адметныя буйнымі памерамі пладоў.

 
 – Разразаеш памідор упоперак, пасыпаеш соллю – смаката і асалода! – усміхаецца Валянціна Мікалаеўна і запрашае на дэгустацыю ўраджаю. «Мяцежны зоркавы знішчальнік», «Алена мінусінская», «Цёмная галактыка», «Жоўтая дзюба»… Кожны гатунак прывабны на выгляд, прыемны на пах і адметны на смак. Сакавітыя, салодкія, з прыемнай кіслінкай, нават з прысмакам вэнджанай каўбасы. Адны парэзаныя долькамі нагадваюць хурму, іншыя ў папярочным разрэзе падобныя да экзатычных фруктаў. Зялёную «Ромавую бабу» можна палічыць няспелай, аднак мяккая тэкстура і саладкаваты смак развеяць сумненні.

 

Догляд з любоўю

Каб частавацца спелымі пладамі, трэба клапаціцца пра камфортныя ўмовы для раслін. Звычайна Валянціна Фядзьковіч сее памідоры 8 сакавіка. Своеасаблівы падарунак сабе на свята. Дома вырошчвае расаду пад фіталямпамі, якія спецыяльна заказвала ў інтэрнэт-магазіне.
Пры высадцы ў грунт у кожную лунку кладзе попел, перагной, па дзве штучкі размарожанай кількі ці салакі. Пажыўнымі рэчывамі расліны забяспечаны.

 
Для завязі апырсквае памідоры такім растворам: на 10 літраў вады адзін літр малака, 20 кропель ёду, да пяці грам борнай кіслаты. Падыходзіць гэты сродак і для прафілактыкі фітафторы.

 

І адразу на стол, і на зіму ў запас

Увесь сезон на стале ў Валянціны Мікалаеўны свежыя памідоры і іншая гародніна, зеляніна і травы, што вырошчвае на градках. Баклажаны любіць запякаць у рашотцы на мангале разам з шампіньёнамі, кабачкамі і перцам. Спадабалася запякаць перац у духоўцы на блясе без ніякіх дабавак. Гатовыя кавалачкі пасля трэба скласці ў пакет, каб лупіна лёгка аддзялялася ад мякаці.

  

Поўны тэкст вы можаце знайсці ў нумары №64 "Міёрскіх навін" на сайце https://belkiosk.by.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта