Авторизация
 

Паэтычны фестываль «Ракуцёўскае лета-2021» прайшоў пад Маладзечна

 Па добрай, амаль 40-гадовай традыцыі, паэтычны фестываль «Ракуцёўскае лета-2021» пад Маладзечна сабраў прыхільнікаў роднай культуры і літаратуры. Тут ушаноўвалі памяць Максіма Багдановіча. Сёлета свята было найбольш урачыстым: з дня нараджэння класіка споўнілася 130 гадоў. У Ракуцёўшчыну завітала Вольга Дашкоўская – унучатая пляменніца паэта. Яна рада і ўдзячна, што завядзёнка ўшаноўваць яе таленавітага родзіча працягваецца і будзе жыць вечна. Як і штогод, у адзін з апошніх ліпеньскіх дзён у Ракуцёўшчыне паліла сонца і вітала сваімі казытлівымі промнямі ўлюбёную зямлю Максіма.

 

19-гадовы Максім Багдановіч два месяцы правёў у шляхцічаў Лычкоўскіх на Маладзечаншчыне і напісаў тут свае найлепшыя творы. РАКУЦЁЎШЧЫНА стала найлепшай старонкай у штодзённіку жыцця Багдановіча. Так пра гэта пісаў ён сам. Смерць маці і развітанне з Беларуссю для паэта былі самымі трывожнымі ранамі, менавіта таму вяртанне – найпрыемнейшы час. Прыехаўшы ў 1911 годзе з Яраслаўля на Радзіму, 19-гадовы Максім Багдановіч два месяцы правёў у шляхцічаў Лычкоўскіх каля Краснага Сяла. Гэта першае дарослае знаёмства з Беларуссю. Акружаны з усіх бакоў глухімі барамі, забыты, здавалася б, самім Богам, маёнтак стаў для маладога паэта сімвалам роднага краю.

 

 Краналі беларуская мова, вясковы лад. А ўсмешка маладой пляменніцы гаспадыні дарыла хвораму і адзінокаму Максіму надзею на доўгае жыццё. Ён адчуваў тут сябе па-сапраўднаму шчаслівым. Хвораму на сухоты паэту ў Ракуцёўшчыне лёгка дыхалася і гэтак жа лёгка пісалася: за кароткі час з-пад пяра выйшлі найлепшыя творы – цыклы вершаў «Старая Беларусь» і «Места», паэмы «Вераніка» і «У вёсцы». Пасля ракуцёўскага лета крытыкі назавуць Багдановіча песняром чыстай прыгажосці, а яго паэзію – царствам зачараваных люстэрак.

 

Рэгулярна на ўшанаванне класіка з Санкт-Пецярбурга прыязджала Маргарыта Пярова – нашчадак роду Лычкоўскіх, сёлета з-за пандэміі не змагла. Тым не менш сабраліся дзясяткі пісьменнікаў, музыкаў, дзеячаў культуры і проста аматараў творчасці... Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Іна Фралова, Юрась Нераток, Таццяна Дземідовіч, фальклорныя калектывы і эстрадныя выканаўцы Маладзечаншчыны...

 

Разынкай стаў выступ заслужанага калектыву – Белдзяржансамбля народнай музыкі «Свята». Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, літаратурны музей Максіма Багдановіча паклапаціліся, каб прысутным было весела, па традыцыі арганізавалі квэсты, фотазоны, прыдумалі яркі сцэнарый, прыгатавалі зёлкавую гарбату.

 
У памятных мясцінах створаны свой музей, які працуе 25 гадоў і называецца «Фальварак Ракуцёўшчына». Можна зайсці ў сядзібу былога гаспадара Вацлава Лычкоўскага, зазірнуць у гумно і наталіць смагу з крыніцы жывой вады, пра якую некалі напісаў Максім:
«У родным краі ёсць крынiца жывой вады.
Там толькi я змагу пазбыцца сваёй нуды».

 

Алена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта