Усадьба Ивана и Альдоны Федоровых: красота в зеленых тонах и оттенках

 Сядзіба Івана і Альдоны ФЁДАРАВЫХ па вуліцы Полацкай у Дзісне прывабіць позірк пышным кустом руж, якімі аздоблены фасад дома, зялёнымі насаджэннямі і дэкаратыўнымі кампазіцыямі ў двары. Імкненне да прыгажосці – унутраная патрэба гаспадароў. З года ў год клапоцяцца пра эстэтычны выгляд падворка ў сваё задавальненне.

 

У зялёных танах і адценнях

Зялёны колер і яго адценні на падворку пераважаюць. Светла-бірузовым сайдынгам абшыты дом, на некалькі тонаў ярчэй бетонная агароджа. Уздоўж яе цягнецца радок туй і хостаў. Дапаўняюць жывую кампазіцыю кусты ядлоўцу. Побач на агародчыку зелянеюць гарох, шырокія лісты дыні і кавуноў.
– У мінулым годзе ў цяпліцы дзве дыні і кавун выраслі, такі водар прыемны стаяў. Сёлета паспрабавалі на градках пасадзіць, – расказвае гаспадыня падчас экскурсіі па падворку.

  
З другога боку ад дома невялікі сад з кустамі парэчак, чарэшнямі, яблынямі. Адно з дрэўцаў чарэшні сваім шырокім сакавітым лісцем здалёк нагадвае каштан. Наводдаль растуць некалькі елак. Іх пасадзілі, каб абаранялі ад ветру, які падымаецца ад ракі, што зусім непадалёку. Падчас паводак у 2010 і 2013 гадах вада даходзіла да дома. Нездарма фундамент высокі.

 

Новы дом з нуля

У Дзісне Іван Сямёнавіч і Альдона Станіславаўна Фёдаравы жывуць з 1973 года. Родам з Глыбоцкага раёна. Першыя гады сямейнага жыцця правялі ў вёсцы Чарневічы, затым вырашылі пераехаць у горад. На шырокія праспекты не цягнула, выбралі невялікую Дзісну. Купілі на вуліцы Полацкай стары дом, пакрысе з нуля тут жа ўзводзілі новы. 1980 год сустракалі навасёламі.

 
– Раней усё талакой рабілі. І мы так дом пабудавалі, – расказваюць яны. – Людзі старэйшага пакалення прывыклі дапамагаць адзін аднаму.
Да сябе ў новы дом забралі маці Івана – Яўгенію Васільеўну. Яна дапамагала дзяцей даглядаць, па гаспадарцы спраўляцца. Трымалі карову і свіней, агарод вялікі садзілі. Цяпер Яўгеніі Васільеўне 99 гадоў. Сын і нявестка аберагаюць яе ад турбот. Прыводзяць адпачыць на падвясную канапу ў двары ў цені дрэў.

 

Поўны тэкст вы можаце знайсці ў нумары №62 "Міёрскіх навін" на сайце https://belkiosk.by.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.