Авторизация
 

У Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Ляўкі» ушанавалі памяць народнага паэта Янкі Купалы з нагоды 139-га Дня нараджэння

 На Аршаншчыне, у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Ляўкі», які размешчаны побач з аднайменнай вёскай, ушанавалі памяць народнага паэта Янкі Купалы з нагоды 139-га Дня нараджэння. 2022-гі стане юбілейным, і свята набудзе абласны маштаб, аднак не гэта галоўнае. Самае значнае – памяць, якая жыве ў сэрцах землякоў, беларусаў, а найлепшы помнік – творы, якія ў класіцы застануцца навечна.

 

Нарадзіўся слаўны сын Айчыны ў Вязынцы на Маладзечаншчыне, а на Аршаншчыне яго лецішча, дзе, пачынаючы з 1935 года, не толькі адпачываў, але і складаў вершы і паэмы. У 1935-м за дзяржаўныя сродкі пабудаваны дом да 30-годдзя творчай дзейнасці Купалы, аднак пясняр аблюбаваў гэтыя мясціны раней. Упершыню завітаў у Ляўкі падчас творчай камандзіроўкі і спыніўся пажыць у канторы Копыскага лясніцтва, будынак дагэтуль захаваўся ў аўтэнтычным выглядзе, зараз тут музей.

 
Мемарыяльны запаведнік у 2011 годзе наведаў Прэзідэнт і пакінуў тут запіс «Дзякуй усім тым людзям, якія збераглі нам гэту спадчыну». Прыцягваюць увагу ў экспазіцыі першыя аўтографы вершаў Купалы, датаваныя 1904 годам, і фотапартрэт, зроблены ў гэтым жа годзе, -- юнак у пачатку творчага шляху. Аднак выстаўка пераважна створана па 1930-40-х гадах, асабліва шмат фотаздымкаў, дзе пясняр у творчых камандзіроўках на будоўлі. Такія ваяжы ў той час былі асабліва распаўсюджанымі сярод пісьменнікаў -- у рэаліях пажыць сярод лю- дзей, пра якіх потым напішуцца творы. Янка Купала ў 1933-м адправіўся на Палессе да працаўнікоў, якія асушалі балоты. У выніку за пару майскіх тыдняў напісаў пра гэта паэму «Над ракой Арэсай», якая перакладзена на дзесяць моў свету.

 
У Ляўкі ўпершыню Купала прыехаў з Петрусём Броўкам, па красавіцкай бездаражы машына загразнула паміж Оршай і Ляўкамі, і яе прыцягнулі з дапамогай коней. Правялі тут пісьменнікі цудоўныя і плённыя дні. Неўзабаве ўрад вырашыў пабудаваць дачу Купалу, а месца для яе патрабавалася выбраць самому. Спыніўся на гэтым мястэчку! Тут і дыхаецца лягчэй, пішацца вальней, лепш адпачываецца.

 

У Ляўках паэт пасябраваў з ляснічымі Мікалаем Шыманскім і Антонам Купрэвічам, на фотаздымках каля лясніцтва прыгожы сасновы бор, дзе добра пісаліся вершы. І пясняр, адпраўляючыся туды ранкам, браў з сабой у кошык паперу, алоўкі, а пад вечар, калі надыходзіў час вяртацца, паперы не хапала, і пісаў на пачках з-пад цыгарэт альбо запалак.

 

Аднойчы падчас такога вяртання яго нечакана сустрэлі ляўкоўцы – з караваем, мёдам. «Мы да вас за справаздачай, каб удакладніць – у нашых мясцінах толькі адпачываеце або і вершы пішаце?» Янка Купала запрасіў дарагіх гасцей у хату, разам частаваліся гарбатай з мёдам. Ранкам пясняр зноў пайшоў у лес і вярнуўся адвячоркам загадкавы. Відаць, быў задаволены плёнам сваёй працы і, усміхаючыся ў вусы, Пятрусю Броўку прачытаў верш «Госці», напісаны пра землякоў:

 
А з падарункамі прыйшлі ў госці
Зямлі адноўленай гаспадары,
Пірог пшанічны, кветкі, лёну горсці,
На стол паклалі й мёду пляйстары.
Такога гонару не меў ніколі,
Як я на гэтае зямлі жыву,
Каб так віталі мяне хлебам-соляй,
І то не ў сне якім, а наяву.

 
 Сапраўды, свайго суседа ляўкоўцы любілі, ганарыліся ім. Успаміналі, што Купала вандраваў па наваколлі, хадзіў пешшу ў Копысь, а заходзячы на калгаснае поле, скідваў піджак, закасваў штаны і разам з усімі працаваў. Казаў, што ён звычайны вясковы хлопец, і праца на зямлі прыносіць яму асалоду. На адной з карцін у ляўкоўскім музеі Купала каля калгаснага поля разам з вяскоўцамі. Іх вобразы таксама спісаны з рэальных жыхароў.

 

Так, Жэня Новікава – з ёй паэт пазаёміўся ў лесе, калі тая збірала суніцы. Ён заўважыў: «Якая прыгожая дзяўчынка, як сунічка». Жэня засаромелася. Пазней пайшла ў школу і марыла стаць настаўніцай, а паступіўшы ў педагагічны тэхнікум у Мінск, кватаравала ў Янкі Купалы з Уладзіславай Францаўнай. Потым Яўгенія Новікава ўсё жыццё працавала настаўніцай на Палессі, некалькі год таму у Ляўкі завітвалі яе дзеці – дачка і сын, яны ўжо сталыя. Цікавая сустрэча.

 

Поўны тэкст вы можаце знайсці ў нумары №56 "Мёрскіх навін" на сайце https://belkiosk.by

 

Алена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Аркадзя БУЛВЫ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта