Авторизация
 

Харэаграфічнаму калектыву «Натхненне» з Дзісны - 8 лет!

 Харэаграфічны калектыў «Натхненне» можна назваць адной з візітных картак Дзісненскага гарадскога Цэнтра культуры. Статныя, пластычныя дзяўчаты заварожваюць гледача зладжанымі рухамі і шчырымі ўсмешкамі. Іх любяць у Дзісне, цёпла сустракаюць у Міёрах, на святах вёсак, на мерапрыемствах «Славянскага базару».

 

Займаюцца старанна і з цікавасцю

Калектыву «Натхненне» ідзе восьмы год. Як заўважае яго мастацкі кіраўнік Наталля Астукевіч, назва ўзнікла сама сабой і аказалася трапнай. Танец дорыць радасць, натхняе, раскрывае эмоцыі.
– Гэта маё хобі, занятак для душы, – гаворыць Наталля Іванаўна.

 
Спецыяльнасць харэографа яна атрымала ў Полацкім педкаледжы. Дапоўніла адукацыю на гістарычным факультэце ВДУ імя П.М. Машэрава. Пасля ўрокаў гісторыі ў Дзісненскай школе спяшаецца на рэпетыцыі ў гарадскі Цэнтр культуры. Тут займаецца з танцорамі ад шасці да сямнаццаці гадоў.

 
– Набіраю дзяцей з першага класа. Некаторыя ходзяць на заняткі толькі месяц, многія застаюцца на гады. Займаемся па групах – малодшая, сярэдняя і старэйшая. Менавіта старэйшых у раёне ведаюць як калектыў «Натхненне». Малодшыя і сярэднія групы выступаюць пад назвай «Вясёлка», – удакладняе мастацкі кіраўнік. – У большасці мае выхаванцы дзяўчаты. Хлопчыкаў танцы цікавяць у малодшых і сярэдніх класах, у падлеткавым узросце яны выбіраюць для сябе іншыя заняткі.

 
У творчай скарбонцы юных танцораў некалькі дзясяткаў нумароў, з якімі выходзяць на сцэну свайго ГЦК, выступаюць на святах вёсак, гарадоў Дзісна і Міёры, на канцэртах «Славянскага базару». Рэпертуар пастаянна папаўняецца.

 
– Адзін танец – гэта месяц работы са старэйшай групай і тры – з малодшымі. Каб усё выглядала прыгожа і зладжана, трэба шмат рэпеціраваць. Нумар для падтанцоўкі можна падрыхтаваць за тыдзень. Бяром за аснову базавыя рухі і спалучаем іх у адну кампазіцыю, – расказвае Наталля Іванаўна. – Дзеці любяць развучваць нумары. Займаюцца старанна і з цікавасцю. Бачу іх інтарэс, і гэта яшчэ больш натхняе на творчасць.

 
Прычым творчасць не толькі харэаграфічную. Адзенне для сваіх артыстаў Наталля шые сама. Швейнае майстэрства асвойвала праз анлайн-урокі. Цяпер у касцюмернай багата калекцый сцэнічных касцюмаў для ўсіх танцавальных груп.

 

 Праз творчасць сябе раскрываюць

Сёлета з калектывам «Натхненне» развітваюцца Анастасія Козел, Алена Глінская, Стэфанія Баўтот, Вольга Канах і Дар’я Шкялёнак. Дзяўчаты скончылі 11 клас і новы навучальны год сустрэнуць у іншых установах адукацыі.

 
– Хачу стаць эканамістам, але заняткі танцамі не пакіну, – адзначае Насця Козел. – Мы прыйшлі ў калектыў пяцікласніцамі. Многаму навучыліся, шмат дзе выступалі. У выпускным класе, калі больш часу трэба надаваць вучобе і падрыхтоўцы да экзаменаў і ЦТ, працягвалі займацца танцамі. Сцэна дала шмат. Я стала ўпэўненай у сабе, праз танец навучылася раскрываць эмоцыі і перажыванні, свой унутраны свет. Сумна расставацца з дзяўчатамі і Наталляй Іванаўнай. Мы разам столькі перажылі, столькі добрых успамінаў засталося.

 
З першага класа займаюцца танцамі Дар’я Галуза і Ксенія Яленская. Сёлета яны скончылі восьмы і намераны працягваць далей.
– Мне падабаюцца тыя эмоцыі, якія адчуваю на сцэне. Перад выхадам з’яўляецца нейкі страх, а падчас танца ўзнікаюць радасць і задавальненне, – дзеліцца Даша. – Заняткі танцамі падарылі ўпэўненасць у сабе і шмат прыемных уражанняў.

 
– Я спачатку таксама баялася выходзіць на сцэну, а цяпер адчуваю сябе свабодна, – дадае Ксенія. – Мне лёгка запамінаць рухі. Падчас танца сама па сабе ўзнікае ўсмешка. Проста ад задавальнення.

 
Па словах дзяўчат, рэпетыцыі і выступленні на канцэртах для іх выключна пазітыўная гісторыя. Нават дробныя казусы, якія часам здараюцца, калі адразу і крыху расстройваюць, то пасля выклікаюць смех. У Насці падчас выступлення на свяце вёскі ў Паташні ўпала спадніца.
– Падхапіць паспела, а рукі падымаць падчас танца ўжо не магла, – смяецца яна.

 
Даша аднойчы перад канцэртам няўдала ўпала і давялося выступаць з сіняком, бо танальны крэм не змог справіцца. Ксенія неяк забылася ўзяць хустачку, якой трэба было махаць падчас танца, цяпер гэты атрыбут пастаянна пры ёй. Кожная з такіх асобных гісторый упісваецца ў адзіны летапіс «Натхнення». Разам з эмоцыямі ўдзельнікаў, улюбёных у сваё хобі, і цёплымі апладысментамі гледачоў, удзячных за падораныя радасць і асалоду.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта