Авторизация
 

На Міёршчыне працягваецца дабрачынны праект «Новая жизнь в обмен на крышечки»

 У краіне працягваецца дабрачынны праект «Новая жизнь в обмен на крышечки». Падтрымліваюць яго і ў нашым раёне. Чарговы ўнёсак у добрую справу ад Дзісненскай школы склаў 12 кілаграмаў.

 

Дзісненская школа ў ліку першых далучылася да праекта «Новая жизнь в обмен на крышечки» у 2018 годзе і актыўна ў ім удзельнічае.

 
– У лістападзе мінулага года здалі 22 кілаграмы. Цяпер яшчэ 12 сабралі, – расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Красоўская. – Самым актыўным у зборы крышачак вучням на свяце апошняга званка аб’явілі ўдзячнасць. У ліку ўзнагароджаных – другакласніца Аня Масла, шасцікласнік Ігар Лапатка і яго брат-трэцякласнік Саша. Яны прыносілі крышкі цэлымі пакетамі. Настаўнікі таксама падтрымліваюць добрую справу. Я сваіх бацькоў падключыла. Цяпер калі да іх прыязджаю, адразу мне крышачкі аддаюць.

 
Збор другаснай сыравіны для дзісненскіх школьнікаў – працэс бесперапынны. Акрамя крышачак прыносяць батарэйкі, макулатуру.

 

Нагадваем, што сабраныя крышачкі здаюць на перапрацоўку, а выручаныя сродкі накіроўваюць на дапамогу хворым дзецям. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота прадастаўлена Дзісненскай школай.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта