Авторизация
 

Пазаштатны карэспандэнт «Міёрскіх навін» выступіла на фестывалі песні і паэзіі ў Маладзечне

 Адгуляў, адгрымеў традыцыйным салютам, парадам духавых аркестраў Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, які адбыўся сёлета ў 20-ты юбілейны раз. Тут сабраліся вядомыя артысты, паэты, кампазітары, музыканты, чые творчыя біяграфіі цесна звязаны з беларускім мастацтвам і культурай, з праслаўленнем роднай зямлі.

 

У ПРАГРАМЕ музычныя конкурсы і канцэрты, выставы, спектаклі, літаратурныя праекты, дзіцячыя і моладзевыя інтэрактывы. Нязменна свята праходзіць з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга. Разьбяры, мастакі, майстры дэкаратыўна-прыкладной галіны і іншыя творцы Міншчыны прывезлі на свята свае шэдэўры, якія госці стараліся не толькі набыць, але і з імі сфатаграфавацца. Мяне асабліва ўразілі ткацкія прылады, кросны, тэхніка відовішчная і старажытная.

 

На плошчы іграў зводны духавы аркестр Міншчыны, які склалі прадстаўнікі Слуцка, Смалявіч, Вілейкі, Маладзечна, Старых Дарог. Усяго 200 удзельнікаў, прадставілі практычна ўсю партытуру духавога аркестра – гучалі флейта, кларнет, саксафон, труба… Надвор’е радавала цеплынёй і прахалодным ветрыкам, які толькі ўзбадзёрваў.

 
За кулісамі разам з аркестрам, балетам, спевакамі сабраліся ўдзельнікі конкурсу маладых выканаўцаў, які праходзіў днём. Дваццаць канкурсантаў з розных рэгіёнаў Беларусі хваляваліся і найлепшым чынам хацелі прадставіць сябе, сваіх настаўнікаў і мясціны, адкуль прыехалі. Ніколь Фургал з Віцебшчыны 17 гадоў. Яна заваявала Гран-пры ў конкурсе маладых выканаўцаў, і спецыяльны прыз імя Уладзіміра Мулявіна – крыштальная гітара – таксама дастаўся ёй.

 
– Дзякую бацькам, сваім настаўнікам, – хвалявалася дзяўчына. Расказала, што да конкурсу рыхтавалася некалькі гадоў. Сёлета скончыла школу, марыць выступіць на «Славянскім базары ў Віцебску» і на «Еўрабачанні», а таксама ператварыць вакальнае хобі ў прафесію. Галоўны сакрэт поспеху, лічыць Ніколь, гэта суладдзе са сваім унутраным светам. Нават апранаецца, як падказвае сэрца. Напрыклад, строі да выступлення ў Маладзечне ёй рыхтавала бабуля.

 
У шэрагу пераможцаў таксама Дзяніс Шуракоў з Магілёўшчыны, Ганна Цітовіч з Брэстчыны, Ангеліна Васілеўская з Мінска. Штогод Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне запальвае новыя зоркі. Самыя бліскучыя з іх выйшлі сёлета на сцэну. Дзмітрый Качароўскі ў 2001-м атрымаў Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў, Наталля Тамела – у 1994-м. Спявалі Галіна Грамовіч, Яўген Цымбаліст, Ягор Шаранкоў, Руслан Мусвідас, Алеся Дзяржавец і іншыя артысты, некаторыя з якіх саліруюць у Нацыянальным аркестры пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга. Песні пераважна гучалі на словы Уладзіміра Караткевіча і на музыку Ігара Паліводы, якім прысвячаўся вечар.

 
Вядучы Дзмітрый Карась падказвае – хутка мой выхад. Паўтараем разам – як трэба з’явіцца на сцэне, праз колькі секунд загаварыць у мікрафон, пакуль не зайграў аркестр, і як сысці, каб нахлёстам пачалі выступаць іншыя артысты. Хвалявання, па сутнасці, не было. Адчувалася энергетыка шматлікай публікі, якая на трыбунах размясцілася прыгожа і кампактна. Карацей, на сцэне была, як дома. Верш ведала добра, хаця напісала яго не так даўно. Між тым у апошнім слупку словы «хвалямі і далямі» ўсё ж пераблытала, прачытаўшы: «Узляціш жаўруком над хвалямі, // Заспяваеш высока далямі». Так нават лепш, супакоілі мяне мэтры паэзіі.

 
Атрымала прапанову ад салістаў Нацыянальнага акадэмічнага аркестра пасупрацоўнічаць у плане тэкстаў для песень, але самым прыемным адчуваннем за ўвесь дзень было, мабыць, спусціцца са сцэны на трыбуны і назіраць за канцэртам з іншымі гледачамі. Амаль да апоўначы доўжылася свята, расквеціў неба каляровы феерверк. Назаўтра глядзелі на сябе па тэлевізары.

 
«Беражыце родную мову, нашу моцную дзяржаву і любімую Беларусь», – звярталася я да гасцей напрыканцы выступлення. Толькі моцная дзяржава можа будаваць такія шыкоўныя амфітэатры, гасцінна прымаць сотні артыстаў і арганізоўваць грандыёзныя відовішчы, ад якіх на душы і цяплей, і святлей.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ

Фота БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет Отзывы о букмекерская контора лига ставок omskpress.ru. . стельки при шпоре на пятке