Авторизация
 

Псіхолаг папярэджвае: бацькі канфліктуюць – дзеці пакутуюць!

 Абараняючы дзіця ад гвалту ў сям’і, бацькі робяць шчаслівым і яго дзяцінства, і будучае дарослае жыццё.

 

Ёсць дзеці, якія, задуваючы свечкі на торце ў дзень нараджэння, загадваюць толькі адно жаданне – каб тата з мамай не сварыліся. У сям’і, дзе мае месца гвалт, малыя атрымліваюць сур’ёзныя псіхалагічныя траўмы.

 

– Нават калі дзіця не падвяргаецца прамой агрэсіі, канфлікты паміж бацькамі негатыўна адбіваюцца на яго псіхіцы, – заўважае псіхолаг ТЦСАН Зінаіда Равецкая. – Атрыманыя псіхалагічныя траўмы прыводзяць да праблем як у дзяцінстве, так і ў дарослым жыцці.

 

Што адчувае дзіця, калі дома неспакойна?

– У яго развіваюцца нізкая самаацэнка, страх зрабіць памылку, пачуццё сораму, віны і непаўнацэннасці. Могуць з’явіцца эмацыянальная халоднасць, страх выказваць свае жаданні. Фарміруюцца паводзіны ахвяры ці, наадварот, агрэсара. Дзіця зведвае трывогу, пачуццё адзіноты, становіцца схільным да рознага віду залежнасцей.

 

Як дапамагчы ў падобных сітуацыях?

– Важна растлумачыць дзіцяці, што яно не вінавата ў канфліктах бацькоў. Трэба з ім размаў- ляць, дазволіць выказваць свае пачуцці і пры гэтым не асуджаць. Абмеркаваць план дзеянняў падчас сямейных спрэчак: выйсці ў іншы пакой, не саромецца звяртацца па дапамогу да спецыялістаў.

 

Дзе шукаць абарону ад сямейных канфліктаў?

– Можна скарыстацца паслугамі крызіснага пакоя, што дзейнічае на базе тэрытарыяльнага цэнтра. Дадатковая інфармацыя па тэлефонах 5 27 44, 5 29 89 або 3 73 53 (кругласутачна). Для пацярпелых ад сямейнага гвалту працуе гарачая лінія 8 801 100 8 801.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта