В ОАО "Любиново" уже готовы к сушке зерна

 Зараз у раёне ідзе масавая нарыхтоўка кармоў. Затым механізатары перасядуць на камбайны. Да пачатку ліпеня па даручэнні старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова ўсе гаспадаркі павінны падрыхтаваць зернесушыльныя комплексы і складскія памяшканні да прыёмкі ўраджаю сёлетняй уборачнай кампаніі. У ААТ «Любінова» да важнай аграрнай падзеі даўно гатовы.

 

Перш чым закласці ўраджай ў сховішча, зерне трэба падрыхтаваць: пачысціць ад прымешкаў і шкоднікаў, давесці да пэўнага ўзроўню вільготнасці, каб пры неабходнасці магло праляжаць да вясны. Намалочанае збожжа ў ААТ «Любінова» дастаўляюць на зернесушыльную ўстаноўку вытворчасці «АМКАДОР», што знаходзіцца ў Чапуках. Яна служыць пяты сезон. Магутнасць абсталявання дазваляе прапускаць да 80 тон зерня ў суткі. Але гэта калі, так бы мовіць, проста правеяць. Павышаная вільготнасць патрабуе больш працяглай дапрацоўкі.

 

Задача машыніста сушыльных установак Івана Цішаловіча і яго памочніка Алега Драба давесці зерне да патрэбнай ступені захоўвання. Гэту работу якасна выконваюць ужо не першы сезон. Перад тым грунтоўна рыхтуюць зернесушыльны агрэгат да напружанай работы. Сёлета ўзяліся ў пачатку мая і за месяц прывялі яго ў норму.

 
– Раскансервавалі агрэгат, пачысцілі ад смецця і пылу сушыльныя і ахалоджвальныя шахты, вентылятары, бункеры, змазалі дэталі і вузлы. Рабілі на сумленне, каб не мець праблем у самы разгар работ, - гаворыць Іван.

 
Для яго сёлетні – трэці сезон самастойнай работы на сушыльнай устаноўцы. Да гэтага з 2008 года быў памочнікам машыніста, чысціў зерне. Пасля перадаў эстафету Алегу. У напружаныя летнія дні хлопцы працуюць, змяняючы адзін аднаго. Узаемадзеянне зладжанае, таму ўсё спорыцца. Нялёгкая праца стала іх прызваннем.

 
Правільны падлік і неабходная якасць новага ўраджаю залежыць ад загадчыка складам Наталлі Васільевай. У яе за плячыма дваццацігадовы працоўны вопыт і ўменне граматна арганізоўваць складскую гаспадарку, афармляць дакументацыю. Засекі ў памяшканнях, што ў падпарадкаванні загадчыка, таксама ўбраны і хімічна апрацаваны.

 
Любіноўская брыгада па сушэнні збожжа (на здымку) не імкнецца да рэкордаў, але ставіць перад сабой задачу і яе выконвае, што вельмі важна.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.