Дзясятага чэрвеня ў навучальных установах раёна прайшлі выпускныя вечары. Атэстаты сталасці атрымалі 84 адзінаццацікласнікі. Цяпер яны ў статусе абітурыентаў. Пяцёра выпускнікоў пацвердзілі свае веды залатымі медалямі, адзін – сярэбраным.
Кузняй круглых выдатнікаў стала Дзісненская сярэдняя школа, у іх ліку Паліна Івашчук, Вольга Конах, Анастасія Козел і Дар’я Шкялёнак. Гонар Новапагосцкай годна абараніў Вячаслаў Гарноўскі. Сярэбраным медалём адзначаны поспехі ў вучобе актывіста школьнага жыцця, намесніка старшыні Маладзёжнай палаты Ігара Барана з СШ № 3 імя Я. Томкі.
10 чэрвеня на выпускных балях выпускнікам раёна пажадалі здзяйснення ўсіх мар, каб выбралі прафесію па душы. Летась на Міёршчыне выпусцілі ў дарослае жыццё 101 адзінаццацікласніка. Залатых медалістаў было пяцёра, сярэбраных – двое, заслуга ў тым СШ № 2, СШ № 3 імя Я. Томкі і Чапукоўскай СШ.
Алена ВАРОНІНА
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.