Авторизация
 

Міёрскі КБА ўвайшоў ў структуру УП ЖКГ. На што паўплывае рэарганізацыя?

 Міёрскі камбінат бытавога абслугоўвання з 3 мая перастаў існаваць як юрыдычная асоба. Прадпрыемства ўвайшло ў структуру УП ЖКГ. Насельніцтва цікавіла пытанне, ці змогуць карыстацца бытавымі паслугамі ў ранейшым аб’ёме. У жыллёва-камунальнай службе запэўнілі, што на прадастаўленне паслуг рэарганізацыя не паўплывае.

 

Як паведаміў дырэктар УП ЖКГ Ігар Войтаў, наш раён не з’яўляецца першапраходцам у справе рэарганізацыі КБА шляхам далучэння да прадпрыемства камунальнай службы. Камбінаты бытавога абслугоўвання ўвайшлі ў структуру ЖКГ у Бешанковіцкім і Лепельскім раёнах, вырашаецца пытанне ў Глыбокім.

 
Юрыдычна Міёрскае КБА стала ўчасткам бытавога абслугоўвання УП ЖКГ з мая. Фактычна працэс далучэння ішоў на працягу месяца. Патрабавалася правесці маштабную работу з дакументамі, заўважыў начальнік аддзела Сяргей Грыц.

 

Раней КБА прадастаўляла насельніцтву 11 сацыяльных паслуг. У тым ліку рамонт адзення і абутку, мэблі і бытавой тэхнікі, тэле- і радыёапаратуры, цырульніцкія і фотапаслугі. Прымалі заказы ў пральню і хімчыстку, рэалізоўвалі рытуальныя прыналежнасці. Частку паслуг выконвалі супрацоўнікі прадпрыемства, на прадастаўленне іншых заключалі дагаворы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Такая практыка прадоўжыцца. Аказанне паслуг, як і раней, будзе прадастаўляцца па заяўках насельніцтва.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2021
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта