Театр миниатюр «Свои ребята» и автоклуб РДК представили Миорщину на областном фестивале юмора «Смеяться не грех»
gazeta 2-06-2021, 14:55 754 Грамадства / Жыве памяць
Народны тэатр мініяцюр «Свае хлопцы» і аўтаклуб РДК годна прадставілі Міёршчыну на XVI абласным свяце гумару «Смяяцца не грэх», што прайшло ў мінулую суботу ў Шумілінскім раёне.
Дыпломы лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі «Аўтарскі гумарыстычны міні-спектакль», за папулярызацыю жанра гумарыстычнай мініяцюры, за найлепшае музычнае рашэнне – усё гэта ўзнагароды, якімі адзначылі народны тэатр мініяцюр «Свае хлопцы». Міёрскія артысты выступілі са спектаклем «Званок з мінулага», які прысвяцілі памяці заснавальніка і нязменнага рэжысёра «Сваіх хлопцаў» Вольгі Борскай.
– Па сюжэце спектакля Оля тэлефануе ўдзельнікам тэатра мініяцюр і запрашае прыняць удзел у фестывалі. Ёй немагчыма адмовіць, усе пагаджаюцца і пачынаюць рэпетыцыю, – расказвае аўтар пастаноўкі, рэжысёр народнага тэатра РДК Святлана Рачыцкая. – У фінале зала апладзіравала стоячы і са слязамі на вачах. Арганізатары і ўдзельнікі свята гумару «Смяяцца не грэх» добра ведаюць і памятаюць Вольгу Борскую. У праграму выступлення мы ўключылі яе мініяцюры. Наш сёлетні поспех – гэта перамога Олі.
Да конкурсу каманда рыхтавалася зладжана, на творчым уздыме. Ра- зам пісалі тэксты песень на музыку Міраслава Блажэвіча. Харэографы Алеся Барысоўская і Юлія Блажэвіч прадумалі танцавальныя нумары. Аўтарскія вершы падрыхтаваў Аляксей Рачыцкі. Кранулі гледачоў яго радкі, прысвечаныя памяці калегі, якія выступоўцы чыталі кожны па радку:
Уже не будет от тебя звонка,
Зато улыбка, смех твой остается,
Пока мы есть, на сцене мы пока,
Он в каждой шутке звонко отзовется.
Навстречу мчится беззаботный май,
Путь ярким светом звезды освещают,
Ты только помни, помни, просто знай,
Что «Свои парни» дело продолжают.
***
Аўтаклубы спаборнічалі ў конкурсе на найлепшую праграму – выступленне «Вясёлы аўтобус». Сцэнічныя пляцоўкі размяшчаліся ў мікрараёнах Шуміліна і аграгарадках раёна. Міёрскі аўтаклуб атрымаў пуцёўку ў вёску Грудзінава, дзе выступіў з вялікім поспехам і знайшоў шмат прыхільнікаў сярод гледачоў. Кіраўнік суполкі Іосіф Вільчынскі дзякуе ўсім удзельнікам конкурснай праграмы. Аўтаклуб узнагароджаны дыпломам «За актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць».
Спектакль «Званок з мінулага» тэатр мініяцюр «Свае хлопцы» плануе паказаць на сцэне Міёрскага РДК. З датай пакуль вызначаюцца.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фота прадаставіла Святлана РАЧЫЦКАЯ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.