«Міёрская даўніна» продолжает и расширяет свою деятельность

 "Міёрскі край для вас загадка? Тады, будзь ласка, да нас, братка», сцвярджае першы нумар Міёрскай даўніны. Дакладней, аўтар гэтых радкоў Вікторыя КОНАХ. На яго старонках знойдзеце матэрыялы, якія ўвойдуць у «Стратэгію ўстойлівага развіцця раёна» і шмат іншай цікавай інфармацыі.

 

Напрыклад, будзе створаны маладзёжны рэсурсны цэнтр даследавання гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна. Фундаментам для яго стане паспяховая дзейнасць музейнага аб’яднання школы і гуртка «Арганаўты мінулага». Папярэдняе анкетаванне паказала, што большасць жыхароў і гасцей раёна з задавальненнем будуць вывучаць гісторыю нашага краю.

 
Нумар змяшчае каляндар юбілейных дат 2021 года, водгук на кнігу Марыі Ермалёнак «Бусинки судеб на лент времени», са зместам якой газета ўжо знаёміла чытачоў, а таксама анонс кнігі Томаша Гжываеўскага «Сцёртая мяжа. Слядамі Рэчы Паспалітай», у якую ўвайшлі і аповеды нашых землякоў. Выданне, толькі пабачыўшы свет, стала бэстсэлерам і трапіла ў рэйтынг самых папулярных выданняў у Польшчы.

 
Працягваюцца праекты «Славутасці Пагосцкага краю» і «Мартыралог Дзісеншчыны». Астатняе даведаецеся з першакрыніцы.

 

Алена ВАРОНІНА

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.