Авторизация
 

Старшыня міёрскага Чырвонага Крыжа Ганна ЛІСКОВА распавяла пра вынікі працы арганізацыі на раёне

 Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа адзначаецца 8 мая. Гэтая дата падкрэслівае важную ролю супрацоўнікаў арганізацыі і добраахвотнікаў у справе выратавання жыццяў і аказання дапамогі ўразлівым катэгорыям людзей ва ўсім свеце. Пра добрыя справы на Міёршчыне гутарым са старшынёй раённай арганізацыі Ганнай ЛІСКОВАЙ.

 

– Сапраўдным выпрабаваннем для ўсяго свету стала пандэмія каронавіруса. Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа не засталося ў баку ад гэтай праблемы, – расказвае Ганна Віктараўна. – У 2020 годзе раён атрымаў падтрымку ад Віцебскай абласной арганізацыі на суму амаль 9,5 тысячы рублёў, з іх каля 3,5 тысячы пайшлі на барацьбу з каронавірусам.

 

На што накіравалі выдзеленыя сродкі?
– Перш за ўсё закупілі антысептыкі для апрацоўкі рук, дэзынфікуючы раствор для апрацоўкі паверхняў, гумовыя пальчаткі аднаразовыя, халаты ахоўныя медыцынскія для супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бальніцы і бескантактныя тэрмометры для тэрытарыяльнага цэнтра. Да таго ж забяспечвалі іх харчовымі наборамі, пітной вадой. Шматдзетныя сем’і, якія выхоўваюць чатырох і больш дзяцей, і інваліды першай і другой груп, што маюць даход на аднаго чалавека ніжэй за бюджэт пражытковага мінімуму, атрымалі 40 сертыфікатаў па 135 рублёў. Асобам, якія летась вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, перадалі гігіенічныя і прадуктовыя наборы.

 

Які ўнёсак можа зрабіць кожны з нас?
– Штогод у Беларусі з 8 мая па 1 чэрвеня праходзіць месячнік Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Сёлета яго дэвіз «ПРО100 ПОМОГАЕМ», што мае на ўвазе падтрымку сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян. Калі ёсць жаданне і магчымасць, пералічыце членскія ўзносы ці дабрачынныя ахвяраванні. Разліковы рахунак BY31BLBB30150300201908001001 у беларускіх рублях у Дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, БИК BLBBBY2X, УНП 300201908. Копію плацежнага даручэння высылайце на факс 5 27 72 да 1 чэрвеня. Не заставайцеся ўбаку, ваша садзейнічанне дапаможа тым, хто мае ў гэтым патрэбу не толькі на Міёршчыне, а і ў цэлым па рэспубліцы.

 

Чым будзе азнаменаваны месячнік?
– Плануем пашыраць нашы рады. Актыўна вядзём работу па стварэнні новых пярвічных арганізацый у прамысловым і аграпрамысловым сектарах эканомікі. Чакаем новых валанцёраў, у тым ліку спантанных, для правядзення дабрачынных акцый ва ўмовах распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. Да таго ж неабходна вызначыць патрэбу ўстаноў аховы здароўя і абслугоўвання насельніцтва ў сродках індывідуальнай аховы. Будзем працаваць у звязцы з тэрытарыяльнымі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва і раённай бальніцай па пытаннях падтрымкі пажылых людзей: дапаможам даставіць прадукты харчавання, сродкі гігіены, узяць рэцэпты ва ўрача.

 

Сярод задач, якія ставіць перад сабой Чырвоны Крыж, і прапаганда здаровага ладу жыцця, інфармаванне насельніцтва.
– Так. Наладзім інфармацыйна-прафілактычныя акцыі, прысвечаныя Сусветнаму дню без тытуню, Сусветнаму дню донара крыві, Сусветнаму дню памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу. Каб павысіць давер да вакцынацыі, будзем інфармаваць аб ходзе правядзення і асаблівасцях кампаніі вакцынацыі супраць COVID-19 праз розныя рэсурсы. У Віцебску запланаваны міні-марафон «Нам Важен Каждый», які пакажа значнасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

 

Галоўная мэта і місія Чырвонага Крыжа – папярэджваць і аблягчаць пакуты чалавека, абараняць яго жыццё, здароўе і чалавечую годнасць. Але наўрад ці рэальна дапамагчы ўсім?
– Згодна, але мы імкнёмся да гэтага. Без падтрымкі не застанецца той, хто мае ў ёй патрэбу. Разам з нашымі актыўнымі памочнікамі – медыцынскімі сёстрамі міласэрнасці, валанцёрамі і членамі ініцыятыўных груп наведваем ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў Чырвонага Крыжа для аказання ім псіхасацыяльнай падтрымкі. Дапамагаем людзям, што аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і эканамічна пацярпелі ад распаўсюджання каронавіруснай інфекцыі.

 
Плануем распаўсюджваць веды па аказанні першай дапамогі праз майстар-класы, конкурсы, спаборніцтвы. Галоўнае зразумець, што дапамагаць здольны кожны з нас і рабіць гэта можна рознымі шляхамі. Несці дабро заўсёды прыемна. Адчуваеце ў сабе сілы рабіць іншых шчаслівымі – будзем рады бачыць вас у радах нашых валанцёраў.

 

Алена ВАРОНІНА

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта