Авторизация
 

У ААТ «Мерыца» поўным ходам ідзе пасяўная кампанія

 У ААТ «Мерыца» сфарміраваўся касцяк хлопцаў, якія добрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў і старанна выконваюць даведзеныя заданні. У Пятра Аніські (на фота злева) сёлетняя пасяўная кампанія дваццатая, менавіта столькі гадоў заняты ў гаспадарцы. Пяты сезон як неразлучны ў полі з трактарам Беларус-3522. На перыяд корманарыхтоўкі перасядзе на МТЗ-892. Затым надыдзе ўборка на камбайне КЗС-10. Следам – зноў сяўба, ужо азімых. Усе замацаваныя за механізатарам агрэгаты ў ідэальным парадку.

 
Не адстае ад таварыша па адказнасці і працавітасці Славамір Рачыцкі. Цяпер на Беларусу-3022 з дыскамі рыхтуе глебу да сяўбы. Як толькі заканчваецца сезон вясенніх і асенніх палявых работ, садзіцца за руль МТЗ-82 – гэта асноўная тэхніка механізатара. Настрой у аграрыяў добры. Работу сваю любяць, таму на цяжар не скардзяцца. За зіму паспелі адпачыць, цяпер пара працаваць і зарабляць.

 

Залог паспяховай пасяўной кампаніі – гэта дысцыпліна, беражлівае стаўленне да тэхнікі і невыпадковыя людзі на пашы. Дырэктар ААТ «Мерыца» Алена Лаўрыновіч характарызуе добрымі словамі ўсіх сваіх работнікаў.

 

Знаёмімся з імі па вытворчым ланцужку. Юрый Вайдашэвіч і Андрэй Язёнак на МТЗ-1221 з чызялямі займаюцца культывацыяй, каб убраць вільгаць з глебы. Следам Аляксей Баравік на МТЗ-1221 з чатырохкорпуснымі плугамі баразніць палеткі. І надыходзіць час сяўбы. На ёй разам з Пятром Аніськам заняты Аляксандр Мяніцкі на агрэгаце КГ-6 у счэпцы з сеялкай «Лемкен». Дружнай камандай яравыя зерневыя ў гаспадарцы ўжо пасеялі. Пад імі заняты 319 гектараў глебы.

 
– Цяпер сеем адналетнікі, пад імі будуць сто гектараў, – тлумачыць кіраўнік гаспадаркі. – Яшчэ 80 га адводзім пад рапс, 220 запоўнім кукурузай. Не будуем амбіцыйных планаў, але мяркуем завяршыць пасяўную кампанію да 1 мая.

 
Тым часам аграрыі даглядаюць азімыя, якія размясціліся на плошчы ў 666 гектараў. Аляксандр Пялік на агрэгаце «Дзвіна» падкормлівае іх «КАСам». Яўген Максімаў забяспечвае няспынны працэс своечасовай дастаўкай азотнага ўгнаення. Першы этап падсілкавання завяршылі, прыступілі да другога. Азімы рапс ужо атрымаў неабходную порцыю. Забаранаваныя пашы таксама падкормліваюць.

 
Маюць неабходнасць у пажыўных рэчывах і аграрыі. Каб былі сілы працаваць, у поле па раскладзе падвозяць абед і падвячорак. На меню не скардзяцца, повар Святлана Панізнік корміць смачна. У ААТ «Мерыца» арганізавана руплівая праца на ўсіх участках работы. Калі не падвядзе надвор’е, тут спадзяюцца на добры ўраджай.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта