Авторизация
 

Кацярына Шульга з Міёр: сісадмін, спецыялістка па сацрабоце, і на ўсе рукі майстрыца

 У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кацярына ШУЛЬГА працуе трэці год. Яе асноўныя падапечныя – камп’ютары.

  

Удзельнікі мерапрыемстваў у ТЦСАН штораз заўважаюць за камп’ютарам, без якога не абыходзяцца тэматычныя і святочныя сустрэчы, сімпатычную маладую дзяўчыну. Сістэмны адміністратар Кацярына Шульга настройвае тэхніку, выводзіць на шырокі экран прэзентацыі і пазнавальныя відэа.

 

- Мая асноўная задача – падтрымліваць камп’ютары ў рабочым стане. Усяго на абслугоўванні 29 адзінак тэхнікі, - расказвае маладая праграміст. – Сачу за абнаўленнем антывірусных праграм, устанаўліваю новыя неабходныя для работы праграмы, тлумачу калегам, як з імі працаваць.

 

У тэратарыяльны цэнтр Кацярына ўладкавалася ў 2018 годзе. Выпускніца факультэта інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржуніверсітэта шукала работу бліжэй да бацькоўскага дома. Пра тое, што ў ТЦСАН патрэбны сістэмны адміністратар, падказала маці Марына Мікалаеўна, якая працуе сацыяльным работнікам. Пасля субяседавання з дырэктарам установы пытанне з рабочым месцам маладога спецыяліста было вырашана.

 

- У першы рабочы дзень прыйшла на працу ў 7.15. Баялася спазніцца, таму з дому выйшла загадзя. Давялося яшчэ паўгадзіны побач пагуляць, - успамінае субяседніца. – Пасля афармлення дакументаў і азнаямлення са службовай інструкцыяй прымала электронную пошту. Вывучала сістэму міжведамаснага дакументаабарота. Паступова асвоілася з усімі задачамі.

Праграмістам Кацярына занята на палову стаўкі. Другую частку работы складаюць абавязкі спецыяліста па сацыяльнай рабоце. Тут таксама не абысціся без ведаў камп’ютарных праграм. З нядаўняга часу ўжываецца ў ролю настаўніка: вучыць камп’ютарнай граматнасці наведвальнікаў сацыяльнага кафэ «Сярэбраны ўзрост». Сваёй справай задаволена.

 

- Штодня шмат рознай інфармацыі. Гэта, канешне, стамляе. Прагулкі ў абедзенны перапынак і пасля работы дапамагаюць асвяжыць і зарадзіць мозг. Цёплай парой іду ў магазін самым доўгім маршрутам, каб больш пабыць на свежым паветры, - дзеліцца сакрэтам эфектыўнага адпачынку. – Вечарам дастаткова пасядзець у цішыні або паглядзець фільм ці пачытаць кнігу.

 

У Кацярыны тэхнічны склад розуму, аднак мастацкая літаратура таксама ў ліку яе інтарэсаў. Аддае перавагу класічным творам і фантастыцы. Яшчэ чытае кнігі па псіхалогіі і звязаныя з прафесійнай дзейнасцю. Выхаднымі наведвае бацькоў у роднай вёсцы Баслакі, што ў Мікалаёўскім сельсавеце. Часцей бывае дома вясной – восенню, калі шмат клопатаў на падворку і ў агародзе. Пастаянна на сувязі з малодшай сястрой Аленай. Яна таксама скончыла ПДУ. Вучылася на хіміка-тэхналагічным факультэце, жыве ў Наваполацку і працуе лабарантам на «Нафтане».

 

- Магчыма, у будучым я таксама змяню месца жыхарства на больш буйны горад. Пакуль думаю, - гаворыць Кацярына. – На цяперашні момант задавальняе работа ў Міёрах. І калектыў у нас добры. Калі ў цябе праблемы, ніхто не пройдзе міма. Штораз пацікавяцца, як справы. Працаваць у такой атмасферы камфортна.

  

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта