Авторизация
 

На Міёршчыне стартуе месячнік па навядзенні парадку на зямлі і азеляненні тэрыторый

 Месячнік па навядзенні парадку на зямлі, азеляненні тэрыторый стартуе на Міёршчыне 1 красавіка. 

 

Згодна з рашэннем райвыканкама, да 5 мая з максімальна эфектыўным удзелам усіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і жыхароў раёна неабходна правесці санітарную ачыстку, уладкаванне, эстэтычнае афармленне падведамных і прылеглых тэрыторый. Пры гэтым асаблівая ўвага месцам вечнага спачыну, брацкім пахаванням, помнікам гісторыі і культуры, дзе трэба прыбраць апалае лісце, старую траву, галлё, правесці неабходныя рэстаўрацыйныя работы.

 

Павінен запанаваць парадак ля стацыянарных павільёнаў, кіёскаў і іншых гандлёвых кропак. На асаблівым кантролі ўзбярэжжы вадаёмаў, палосы адводу аўтамабільных дарог. Трэба прывесці ў належны стан будаўнічыя пляцоўкі, прыбраць ля садаводчых і агародніцкіх таварыстваў, гаражных кааператываў. Пасля зімы шмат смецця і пяску на праезных, прылатковых частках вуліц, тратуарах, у рэкрэацыйных зонах, павыграбаць якія даручана арганізацыям і ўстановам. Тым часам будуць рамантавацца і грэйдавацца дарогі, участкі вуліц, пад’язныя шляхі, на клумбах высаджвацца кветкі.

 

Вызначылі віды работ на дваровых тэрыторыях. Пасля афарбоўкі ярчэйшымі павінны стаць турнікеты, лаўкі, дзіцячыя гульнёвыя формы, гаспадарчыя пляцоўкі і абсталяванне. Ход агульных намаганняў кантралююць намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі яго структурных падраздзяленняў, санітарных і прыродаахоўных служб раёна, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

 
Спіс добрых спраў пачынаецца з сябе. Для многіх наводзіць парадак, як толькі сыдзе снег, даўно ўсталяваная традыцыя. Сумленныя сяльчане і гараджане, не чакаючы ўказанняў, узбройваюцца рабочым інвентаром. Дзякуючы ім хутчэй прыгажэюць нашы вуліцы. Важна, каб усё зробленае цанілася. Тады не будзе добраўпарадкавальных праблем і гасцей сустракаць не сорамна.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта