Авторизация
 

Прадухіленне забруджвання навакольнага асяроддзя - гэта агульны клопат

 Здароўе насельніцтва на 20 % залежыць ад стану навакольнага асяроддзя. Адзін з накірункаў яго аховы – ачыстка населеных месцаў.

 

Несвоечасовыя санітарная ачыстка і добраўпарадкаванне прыводзяць да забруджвання, а часам нават да заражэння паветра, вады, глебы, жылля, прадпрыемства, грамадскага месца. Смецце, харчовыя адходы, памыі, у якіх шмат арганічных рэчываў, раскладаюцца і выдзяляюць шкодныя для чалавека газы: аміяк, серавадарод, ментол, індолі і інш. Атмасфернымі ападкамі выкіды змываюцца ў вадаёмы і забруджваюць ваду. Вадкія адходы (фекаліі, мача, памыі) з пранікальных выграбальнікаў, прасачыўшыся ў грунты, могуць дасягнуць ваданосных гарызонтаў.

 

Узбуджальнікі інфекцыйных захворванняў (дызентэрыі, сухотаў і інш.), а таксама яйкі гельмінтаў захоўваюць жыццяздольнасць дні, тыдні, нават месяцы. Так, у кухонных выкідах палачка дызентэрыі жыццяздольная пяць дзён. Даказана роля выкідаў у распаўсю- джанні хваробы Боткіна, поліеміеліта, у размнажэнні мух, таму правільная сістэма збору і абеззаражвання адходаў неабходна для папярэджання ўзнікнення кішэчных інфекцый.

 
Праблема санітарнай ачысткі вострая ў раёне, нягледзячы на арганізаваную работу ў гэтым накірунку. Выяўляюцца факты нездавальняючага ўтрымання зямельных участкаў пустых нежылых дамоў у горадзе і на сяле, што ўплывае не толькі на знешні выгляд населенага пункта, але і стварае пагрозу ўзгарання ў пажаранебяспечны перыяд.

 
Непрывабныя пасля сыходу снегу абочыны вуліц, засеяны акуркамі, фанцікамі і іншым дробным смеццем пешаходныя дарожкі. Прычына ў адсутнасці культуры і недастатковай колькасці сметніц. Яны ўстаноўлены толькі ля ўваходу ў гандлёвыя аб’екты. Ужо некалькі гадоў зацікаўленыя службы змагаюцца за добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый па вуліцы Камуністычнай. Непрывабную карціну ствараюць тут старыя і разбураныя пабудовы. Многія не маюць гаспадароў ці яны жывуць у іншых мікрараёнах горада. Адсюль марудны працэс навядзення парадку.

 
Кожныя суб’ект гаспадарання, землекарыстальнік, юрыдычная і фізічная асоба, арганізацыія і проста грамадзянін нясуць адказнасць за санітарны стан падведамных тэрыторый. Аднак не ўсе без выдачы рэкамендацыі ці прадстаўлення бяруцца за добраўпарадкаванне і ўборку.
Важная і работа з насельніцтвам. Нярэдка ў райцэнтры, у сельскай мясцовасці ў адкрытыя прыдарожныя ліўнёвыя канавы зліваюць бытавыя адходы, спускаюць у іх мыльную ваду ад пральных машын, выкідваюць смецце і забруджваюць тым самым навакольнае асяроддзе, што недапушчальна.

 

Не добраўпарадкоўваюцца належным чынам дваровыя тэрыторыі пасля падвядзення каналізацыі да шматкватэрных дамоў. Балючым застаецца пытанне арганізацыі цэнтралізаванага вывазу смецця ад насельніцтва, асабліва ў сельскай мясцовасці. Яшчэ многія не жадаюць заключаць дагаворы на паслугу жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Тым часам у раёне засталося ўсяго чатыры міні-палігоны і два палігоны цвёрдых бытавых адходаў, куды можна вывезці смецце. Нявырашанае пытанне ў рэшце рэшт прывядзе да павелічэння стыхійных звалак. Часта на прыдарожнай паласе, ля аўтобусных павільёнаў пакідаюць вялізныя пакеты з бытавымі адходамі.

 
Кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і жыхары раёна павінны прыняць самы актыўны ўдзел у навядзенні парадку на сваіх тэрыторыях, а ў далейшым падтрымліваць яго. Санітарная служба прадоўжыць назіральныя мерапрыемствы.

 

Тамара СКАВАРОДКА, урач-гігіеніст РЦГЭ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта