Авторизация
 

Супрацоўнікі участка добраўпарадкавання УП ЖКГ распавялі, як рыхтуюцца да веснавага сезону

 Мы зачакаліся вясну, а да супрацоўнікаў участка добраўпарадкавання УП ЖКГ Ілоны МАСКАЛЬКОВАЙ (на фота злева) і Надзеі ЛОНСКАЙ яна прыйшла яшчэ ў лютым. Пасеялі насенне кветак, сустрэлі ўсходы, цяпер прыступілі да пікіроўкі. З клопатам і любоўю даглядаюць расліны, якія ўпрыгожаць горад.

 

Будзе ярка і маляўніча

«Вхожу в эти двери, словно в сад июльских цветов…» – радкі з хіта «Ласкового мая» загучалі ў думках, як толькі зайшла ў цяпліцу УП ЖКГ. На вуліцы снежна і ветрана, а тут цёпла і зелена. Белых руж, праўда, не вырошчваюць, затое шмат іншых варыянтаў жывога вулічнага дэкору. На градках белым і ружовым цвіце бягонія. Увосень яе выкапалі з кветнікаў і перасадзілі ў цяпліцу, у маі зноў чакае наваселле. Пяшчотнай зелянінай вабіць позірк расада іншых раслін. Вышэй за ўсіх аксаміткі сорту «Купідон», насенне якіх сеялі ў першую чаргу.

 
– Аксаміткі – найлепшае ўпрыгожанне вуліц. Яркія, пышныя, доўга красуюць і не вельмі патрабавальныя ў доглядзе, – заўважае Ілона Маскалькова.

 
– За разнастайнасць колераў нам вельмі падабаецца львіны зеў. Аднак увагі патрабуе да сябе больш, – дадае Надзея Лонская.
У райцэнтры кветкаводы УП ЖКГ упрыгожваюць плошчу Памяці загінулых барацьбітоў, у зоне іх клопату – клумбы на вуліцах Дзяржынскага і Савецкай, на скрыжаванні Кірава і Камуністычнай, побач са школай мастацтваў і паблізу магазіна «Копеечка», на паўвостраве. Дызайн кожнай клумбы кветкаводы распрацоўваюць разам з начальнікам участка добраўпарадкавання Святланай Баравік. Эскізы ўжо гатовы, расада падрастае, застаецца дачакацца добрага надвор’я. Звычайна высадку ладзяць у пачатку мая. Сёлета ў горадзе закрасуюць каля двух дзясяткаў відаў кветак.

 
– Вяргіні, петуніі, колеус, флоксы, цэлозія, сальвія, лабелія, – пералічвае Ілона Іванаўна разнавіднасці раслін. – Адны высаджваем штогод, іншыя, напрыклад, астру, цыніі, алісум, не кожны сезон, на гэты раз вырашылі паспрабаваць.

 

Кветкі трэба любіць

У справе кветкавода ёсць фактары, якія непасрэдна ўплываюць на рост і красаванне раслін. Сярод іх – якасць насення, умовы надвор’я. Паўплываць на гэта неяк. Там жа, дзе «самаадчуванне» кветкі залежыць ад догляду чалавека: своечасовай падкормкі, праполкі, абрэзкі, – Ілона і Надзея прыкладаюць усе намаганні. Першай якасцю ў сваёй справе называюць любоў да кветак.

 
 – Асабліва за расаду перажывае Ілона Іванаўна, – гаворыць калега. – Расстройваецца, калі штосьці не ўзышло ці расліна слабая.

 
Ілона Маскалькова займаецца кветкамі чацвёрты год. Разам з Надзеяй Лонскай працуюць другі сезон. Першы вопыт Надзя атрымала ў камунальнай службе Лагойскага раёна, дзе правяла паўтара года, а затым з сям’ёй пераехала ў Міёры.

 

Працу важна цаніць

У цяпліцы кветкаводы заняты з лютага па май, затым даглядаюць расліны на гарадскіх клумбах. Кажуць, работа іх не стамляе. Атрымліваюць задавальненне ад клопатаў з зямлёй і раслінамі.
– Напэўна, ваша прафесія з тых, дзе няма месца дрэннаму настрою, – заўважаю сваім субяседніцам.
– Сапраўды, – пагаджаюцца яны. – Калі займаешся з кветкамі, сумныя думкі ці непрыемнасці забываюцца.

 
Засмучаюць кветкаводаў адносіны некаторых гараджан да іх працы. Кожны год вырываюць расліны, парушаючы кампазіцыйную цэласнасць, топчуць кветкі.

 
 – Стараешся для людзей, а яны так сябе паводзяць, – уздыхае Ілона Іванаўна.
Да чужой працы трэба ставіцца з пашанай. Тым больш калі яе мэта – падарыць прыгажосць.

 
Пройдзе няшмат часу, і з цяпліцы кветкі пераселяцца на гарадскія клумбы. Заззяюць стракатымі колерамі, радуючы прахожых. Пакуль набіраюцца росту і сіл пад наглядам клапатлівых кветкаводаў. А ў горадзе на некаторых клумбах ужо паказваюцца парасткі цюльпанаў. Тысячы цыбулінак гэтых пяшчотных кветак камунальнікі пасадзілі ўвосень, каб першымі расквецілі гарадскую вясну.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта