Авторизация
 

Метадыст Міёрскага РДК Дзіяна МАЛЯЎКА заняла другое месца ў фінале конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў»

 У Оршы 26 сакавіка адбыўся фінал абласнога конкурсу патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў». У ім выступілі 24 удзельнікі. Другое месца заняла метадыст па традыцыйнай культуры Міёрскага РДК Дзіяна МАЛЯЎКА.

  

Першы вясенні месяц для Дзіяны Маляўка насычаны яркімі падзеямі. 20 сакавіка выступала ў фінале ХХХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021», што адбудзецца падчас фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Сярод дзесяці фіналістаў была адзінай прадстаўніцай Віцебскай вобласці. Перамогу прысудзілі канкурсанту з Мінска Даніілу Мышкаўцу. Для Дзіяны выступленне ў фінале стала каштоўным вопытам.

 

У конкурсе «Песні юнацтва нашых бацькоў» міёрская спявачка ўдзельнічае не ўпершыню. Некалькі год таму ў дуэце з Ігарам Мятла таксама былі фіналістамі, але ў лік пераможцаў не ўвайшлі. Як прызнаецца артыстка, на гэты раз на перамогу таксама не разлічвала.

 

- Выступала з песняй «Барані сваё» беларускага гурта «Аура». Гэтую ж кампазіцыю выконвала і на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021», - расказвае Дзіяна. -- Пра тое, што мне прысудзілі другое месца даведалася па дарозе дадому. Канечне, навіна вельмі парадавала.

  

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота з асабістага архіва Дзіяны МАЛЯЎКА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта