Авторизация
 

Cупрацоўнікі Міёрскага ТЦСАН падрыхтавалі тэатралізаваную праграму для дзяцей з сіндромам Дауна

  Каб дзеці ўсміхаліся, трэба не так і шмат. Добры настрой, цікавыя гульні, увага і дабрыня. Цёплае свята падарылі выхаванцам раённага Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.

 

У карэкцыйны цэнтр госці завіталі напярэдадні Дня чалавека з сіндромам Дауна, які адзначаецца 21 сакавіка. Такіх людзей называюць дзецьмі сонца з-за іх шчырасці, адкрытасці і дабрыні. У гульнёвай тэатралізаванай праграме, якую супрацоўнікі ТЦСАН падрыхтавалі для дзяцей, таксама зрабілі акцэнт на сонечнай цеплыні.

 
 Галоўная гераіня прадстаўлення – Вясна. У яе ролі выступіла загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Таццяна Шульга. Разам з ёй і сваімі педагогамі дзеці вадзілі карагоды і забаўляліся. Клікалі сонейка, ішлі да яго па слядах, праганялі снежкамі хмары, дарылі сонцу праменьчыкі, збіралі кветкі на вясенняй палянцы. Шмат розных забаў прыдумалі госці, і дзеці ахвотна далучаліся да гульні.

 
Напрыканцы ўсіх пачаставалі сонечнымі ласункамі, якія прыгатавала кіраўнік ініцыятывы «Распісныя пернікі Міёршчыны» Ксенія Маскаленка (ініцыятыва рэалізуецца ў рамках праекта Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Партнёр ініцыятывы – ТЦСАН). Салодкія падарункі ў выглядзе сонейка і сэрцайка сталі яшчэ адной нагодай для ўсмешак.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта