На VIII справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай ветэранскай арганізацыі прапанавала аднавіць стэлу ў парку ля РДК, што была ўзведзена ў гонар 20-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і вызвалення Беларусі. Гэта набывае асаблівае гучанне ў 60-ы юбілейны год Фонду міру.
Помнік мае не толькі выхаваўчае і патрыятычнае значэнне, а яшчэ і вялікі эмацыянальны зарад. Мэтазгодна вярнуць стэле ранейшы выгляд, якім яго памятае старэйшае пакаленне. На аднаўленне помніка вызваліцелям Міёр патрэбны фінансавыя ўкладанні. Кіраўнік кожнай арганізацыі атрымае ад раённага аб’яднання Фонду міру ліст с просьбай паўдзельнічаць у зборы сродкаў. Вялікая просьба ўнесці свой пасільны ўклад. Важная кожная капейка.
Сродкі неабходна пералічыць праз ЦБП № 213 ААТ «ААБ Беларусбанк» на разліковы рахунак BY25BLBB30150300126737001001 у Дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, ідэнтыфікацыйны код BLBBBY2X УНП 300126737, ОКПО 05836097 з указаннем у графе «плацельшчык» поўнай назвы арганізацыі і раёна.