У Сіцькоўскай школе 13 сакавіка святкавалі Масленіцу. Прыгадвалі традыцыі Масленічнага тыдня, ладзілі гулянкі, святочнае вогнішча, частаваліся блінамі.
На пляцоўцы перад школай усталявалі Масленіцу. Вучні і настаўнікі вадзілі вакол яе карагоды, гулялі ў «Ручаёк» і «Бойку пеўняў». Самы захапляльны момант – спальванне Масленіцы.
Напрыканцы спрабавалі смачныя бліны. Дзякуй настаўнікам: напяклі столькі, што хапіла ўсім. Елі з мёдам, чарнічным, малінавым, парэчкавым, бруснічным, вішнёвым, клубнічным варэннем, запівалі гарачым чаем.
У тэматычнай фотазоне рабілі здымкі на памяць. Вясёлы настрой захоўваўся ўсё свята.