Авторизация
 

Адзенне ручной работы ад Анастасіі ДРАБА з Міёр: "У вязанні таксама ёсць свая мода"

 У гардэробе міярчанкі Анастасіі ДРАБА няма ніводных цёплых сукенкі і світара з магазіна. Гэтыя рэчы яна вяжа сама. Адзенне ручной работы глядзіцца стыльна і надае індывідуальнасць вобразу.

 

Свой першы касцюм – лёгкія топ і спадніцу сіня-жоўтага колеру – Анастасія звязала кручком з баваўняных нітак яшчэ ў падлеткавым узросце. Здольнасці да вязання праявіліся на ўроках працоўнага навучання, а захопленасць гэтым заняткам перарасла ў пастаяннае хобі.

 
– Пачынала вязаць кручком. Спіцы адразу не вельмі падабаліся, пасля і да іх чарга дайшла, – расказвае майстрыца. – Падчас вучобы ва ўніверсітэце вязаннем не займалася, вярнулася да яго ў водпуску па доглядзе дзіцяці. І вось ужо дзесяць гадоў праводжу вольны час з вязальнымі інструментамі ў руках. У гэтай справе працэс захапляе нават больш, чым вынік. Апрануўшы гатовую рэч, адчуваю не столькі радасць, колькі спустошанасць, асабліва, калі яшчэ не прыдумала, што буду вязаць далей.

 
Нядаўна Анастасія завяршыла сваю шостую сукенку. Мужу Дзмітрыю падрыхтавала ў падарунак світар. У дачкі-чацвёртакласніцы Ані нямала кардыганаў, звязаных мамай. Выводзіла спіцамі і кручком пледы, паланціны і шалікі, шапкі і рукавіцы. Нават паліто. Яно і цяпер захоўваецца ў шафе, хоць апранае нячаста.

 
– Толькі цацкі вязаць не спрабавала, не зацікавілі. Для мяне важна, каб рэч адначасова несла і эстэтычную, і практычную функцыю, – гаворыць субяседніца. – Аднолькава цікава вязаць і для сябе, і для сваіх блізкіх. Колеры розныя падабаюцца, выбіраю такія, каб былі да твару таму, для каго адзенне ствараю. Напрыклад, мужу падыходзяць пастэльныя адценні, мне – яркая палітра.

 
 З матэрыялам для вязання праблем не ўзнікае: праз інтэрнэт можна заказаць ніткі на любы густ і ў любой колькасці па даступнай цане. Час для любімага занятку, асабліва ў халодную пару, знайсці нескладана. Натхнення чакаць не трэба, бо яно не пакідае.
– На рабоце часам лаўлю сябе на думцы, што вельмі хочацца хутчэй прыйсці дадому і павязаць, – усміхаецца майстрыца.

 
Працуе Анастасія Драба ў дзіцячай бібліятэцы. Год таму ўзначаліла ўстанову. Для яе не ўзнікае пытання, што апрануць на працу. Выбар убораў ручной работы багаты, кожная рэч – унікальная.

 
– У вязанні таксама ёсць свая мода. Пэўны час у трэндзе тыя ці іншыя матывы, – заўважае субяседніца. – Займаючыся любімай справай, гляджу тэматычныя ролікі, каб пашырыць веды, знайсці цікавы ўзор.

 
У асабістай бібліятэцы Анастасіі ёсць кнігі па вязанні, адкуль таксама чэрпае ідэі. Арсенал майстрыцы складаюць два наборы спіц: драўляныя і металічныя. Кручком, якім вязала яшчэ ў школе, цяпер на ўроках працоўнага навучання карыстаецца дачка Аня. Яе таксама гэты занятак зацікавіў.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял аўтара і з асабістага архіва Анастасіі ДРАБА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта