Авторизация
 

Ксенія МАСКАЛЕНКА правяла майстар-клас па роспісу пернікаў у сацыяльным кафэ «Сярэбраны ўзрост»

 Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня кіраўнік ініцыятывы «Распісныя пернікі Міёршчыны» Ксенія МАСКАЛЕНКА падарыла свята педагогам раённага цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі і матулям, чые дзеці наведваюць гэтую ўстанову. Займальную сустрэчу арганізавалі ў сацыяльным кафэ «Сярэбраны ўзрост» на базе ТЦСАН. Паўдзельнічала ў майстар-класе карэспандэнт раённай газеты.

 

– Вось з такім падарункам кожная з вас пойдзе дадому, – паказвае Ксенія ўдзельніцам майстар-класа каробачку з пернікамі рознай формы, на кожным з якіх прыгожыя кветкавыя матывы.

 
Глядзім на арыгінальныя ласункі і вельмі сумняваемся ў сваіх магчымасцях зрабіць штосьці падобнае. Пернікі, глазуру і салодкі дэкор майстрыца падрыхтавала загадзя. Перад кожнай удзельніцай набор неабходных матэрыялаў для творчасці. Ксенія ўпэўнівае, што ўсё атрымаецца. Мы бяром у рукі невялікія поліэтыленавыя конусы, запоўненыя белай глазурай, і нясмела робім першыя накіды на перніку ў выглядзе васьмёркі.

 
– Націскаць на конус трэба зверху, так прасцей рэгуляваць колькасць глазуры, – падказвае майстрыца. – Каб атрымалася лінія, увесь час націскайце і вядзіце патрэбную даўжыню. Каб паставіць кропку, націскайце і адпускайце.
На словах проста. На практыцы атрымліваецца не адразу.

 
– Я так не зраблю, – упэўнена мая суседка Святлана. – Маляваць зусім не ўмею.
– Апошні раз у школе малявала, – усміхаецца Марыя. – Дарэчы, гэты занятак – прыемная рэлаксацыя.

 
 Пакрысе рука набывае смеласць, і вось ужо гатовы белы ўзор на перніку-васьмёрцы. Ва ўсіх ён атрымаўся розным, але па-свойму прывабным. І кошычкі для руж на круглых перніках, і лісточкі мімозы на «сэрцайках», і надпіс «8 Сакавіка» на «кветачцы» выйшлі ў кожнай удзельніцы асаблівымі, адрознымі ад іншых. Калі глазура падсыхае, прымаемся за дэкор. Кветачкі і кружочкі размяшчаем, як падказвае фантазія.

 
Крыху больш за гадзіну заняў захапляльны майстар-клас. А пазітыўнымі эмоцыямі зарадзіў надоўга. Цікавая справа, якой удзельніцы займаліся ўпершыню, нагадала пра веру ў сябе і свае творчыя здольнасці. Вынік парадаваў усіх. Развітваліся з радасным настроем, трымаючы ў руках каробачкі з распіснымі пернікамі. Яшчэ адзін падарунак для гасцей – кухонныя ручнікі, пашытыя ўдзельнікамі гуртка «Акадэмія дамаводства», што дзейнічае ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.

 

 Пасля майстар-класа зносіны прадоўжыліся за кубачкам кавы. Расказала гасцям пра дзейнасць аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН яго загадчык Таццяна Шульга. Адзначыла, што кожнаму наведвальніку тут зной- дзецца справа па інтарэсах. З падапечнымі, якія не могуць прыходзіць, арганізуюць работу дома.

 
Пра дзейнасць ініцыятывы «Сацыяльнае кафэ «Сярэбраны ўзрост» распавяла загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання Ганна Ліскова. Падкрэсліла, што прыемная атмасфера ў кафэ спрыяе эфектыўнаму засваенню навыкаў камп’ютарнай граматнасці і правядзенню мерапрыемстваў іншага фармату. З апошнім удзельніцы майстар-класа цалкам пагадзіліся.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял аўтара і Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта