Авторизация
 

У Міёрскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт-конкурс «Тата! Твой выхад!»

 Вясёлай і займальнай, дзесьці рамантычнай і пяшчотнай, а ў некаторых момантах строгай атрымалася конкурсная праграма «Тата! Твой выхад!», што прайшла ў раённым Доме культуры 21 лютага, напярэдадні свята абаронцаў Айчыны.

 

«Просто с папой легко обо всем говорить, Он умеет мечтать и секреты хранить…», – добрай песняй распачалі святочную праграму сёстры-блізняты Маша і Ксюша Махлінец, Надзя і Каця Каснікоўскія. Іх таты паспяшаліся на сцэну падарыць любімым дачушкам кветкі.
Песень пра тат на працягу конкурсу прагучала яшчэ шмат.

 
Галоўныя героі мерапрыемства – міёрскія таты Сяргей Пілецкі, Дзмітрый Плотнікаў, Вячаслаў Люклян, Аляксандр Савейка і іх дзеці. Перад канкурсантамі стаяла агульная задача – на адзін дзень замяніць мам. Гэта значыць, разбудзіць дзяцей у школу, зрабіць з імі зарадку, заплесці косы дзяўчатам (напэўна, складаней з гэтым было справіцца тым, у каго толькі сыны), расшыфраваць запіскі, пакінутыя матулямі, з дапамогай жэстаў даць дзецям заданне па доме.

 
На кожным этапе таты стараліся не падвесці і трымацца годна. Іх кемлівасць праверыў тэматычны конкурс «Пытанне – адказ». На пытанні: што агульнага паміж дрэвам і вінтоўкай? дзе не знойдзеш сухі камень? каго называюць байцамі нябачнага фронту? хто памыляецца толькі адзін раз? – адказвалі імгненна. Не здагадаліся толькі, што называюць кішэннай артылерыяй.

 
 За ходам спаборніцтва сачыла журы, у фінале падвялі вынікі. Самым крэатыўным татам выбралі Сяргея Пілецкага, званне самага спартыўнага прысудзілі Аляксандру Савейка, самым клапатлівым назвалі Вячаслава Люкляна, самым разумным – Дзмітрыя Плотнікава. Словам, кожны тата – пераможца і ўсім – дыпломы і падарункі. 

 

У перапынках паміж заданнямі-іспытамі радасны настрой канкурсантам і гледачам дарылі юныя артысты Аня Румянцава, Кірыл Дзехцяронак, Аліна Федуковіч, музыкі з суполкі «Гітар-бэнд» і харэаграфічны калектыў дзіцячай школы мастацтваў.

 

Спонсарамі мерапрыемства выступілі раённы камітэт ГА «БРСМ» і мясцовая ініцыятыва «Распісныя пернікі Міёршчыны» (кіраўнік Ксенія Маскаленка), што рэалізуецца ў рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён», які фінансуецца Еўра- пейскім саюзам.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта