Проект "Новая жизнь в обмен на крышечки" подвел итоги 2020 года

 Праект «Новае жыццё ў абмен на крышачкі» падвёў вынікі 2020 года. Намаганнямі яго куратараў і валанцёраў у Беларусі сабрана больш за 55 тон пластыкавых крышачак, якія затым здалі на перапрацоўку. Атрыманыя сродкі накіроўвалі ў дапамогу дзецям з захворваннямі цэнтральнай нервовай сістэмы. Дабрачынную ініцыятыву ўвасабляе ўстанова «СоциоЭкоЦентр» пры падтрымцы ўнітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия».

 

Збор пластыка праходзіў у многіх гарадах Беларусі. Каля 45 тон крышачак дасталі са спецыяльных кантэйнераў, устаноўленых у гандлёвых цэнтрах, магазінах і навучальных установах Мінска і Мінскага раёна. Яшчэ прыкладна 10 тон прывезлі з рэгіёнаў падчас вялікага экатурнэ, якое адбылося пры фінансавай падтрымцы Coca-Cola.

 
Грузавік для збору крышачак наведаў больш за 35 гарадоў, дзе валанцёры перадавалі вадзіцелю адсартаваныя пластыкавыя адходы. Некаторыя ўдзельнікі праекта прывозілі сыравіну з іншых населеных пунктаў. Крышачкі накіроўвалі на перапрацоўчы завод у Расіі, а папярэдне іх сартавалі валанцёры. Асабліва актыўнічалі школьнікі, якія набылі навыкі паасобнага збору адходаў. Падчас самай вялікай грамадскай сартыроўкі ў лістападзе апрацавалі 2,48 тоны крышачак.

 
Атрыманыя грошы перадалі на патрэбы дзяцей з захворваннямі цэнтральнай нервовай сістэмы. Напрыклад, для дзевяцігадовага Дзімы Пятроўскага, які атрымаў родавую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені, набылі рэабілітацыйнае крэсла-каляску, спецыяльны супрацьпролежневы матрас і аэразольны інгалятар. Сямігадовы Пеця Рабіза з дыягназам ДЦП таксама атрымаў крэсла-каляску і неабходныя лекі. А брату і сястры Цімафею і Маі Гурскім аплацілі курсы рэабілітацыі, якія не даюць іх мышцам атрафіравацца, у карэкцыйным цэнтры ў Мінску.

 
Аб’ём адраснай дабрачыннай дапамогі дзецям за кошт сродкаў, атрыманых ад здачы крышачак на перапрацоўку, склаў 15,6 тысячы рублёў. Таксама «СоциоЭкоЦентр» пералічыў мінскаму «Рэспубліканскаму рэабілітацыйнаму цэнтру для дзяцей-інвалідаў» амаль 2,6 тысячы рублёў, якія выручылі ад сыравіны з кантэйнераў-домікаў, закупленых пры фінансавай падтрымцы «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия».

 
За атрыманыя ў рамках праекта спонсарскія сродкі «Рэспубліканскі рэабілітацыйныя цэнтр для дзяцей-інвалідаў» набыў розныя дыдактычныя матэрыялы, арыентаваныя на развіццё дробнай маторыкі, творчасці, памяці і ўяўлення. Дзякуючы ім настаўнікі-дэфектолагі і лагапеды цэнтра атрымалі шэраг новых эфектыўных інструментаў рэабілітацыі і адаптацыі.

 

Камунікацыйнае агенцтва PR Vision.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.