Авторизация
 

Праваслаўныя вернікі адзначылі Стрэчанне Гасподняе

 15 лютага праваслаўныя вернікі адзначалі Стрэчанне Гасподняе. У народзе гэта свята вядома як Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», які ачышчае і абараняе чалавека ад злых духаў. 

 

Назва «Грамніцы» паходзіць ад імя язычніцкага бога Грамаўніка, або Перуна, – уладара навальніц і дажджу. Галоўны атрыбут свята – васковыя свечкі, якія асвячаліся ў гэты дзень у храме і лічыліся магічнымі. Раней грамнічныя свечкі рыхтавалі самастойна і, як правіла, у бліжэйшую да свята суботу. Стараліся зрабіць кожную як мага большай. Лічылася, што ад яе памеру залежыць сямейны дабрабыт.

 

Пасля асвячэння ў храме, як сведчаць этнографы, свечку прыносілі дадому, запальвалі ля парога і яе агнём крыжападобна падсмальвалі кожнаму з членаў сям’і валасы на галаве. Пасля абыходзілі з ёй у руках хату, каб ачысціць пакоі ад усялякай нечысці. Заходзілі ў хлеў, каб абараніць жывёлу.

 
Грамнічнымі свечкамі карысталіся на працягу года – запальвалі пры прыняцці нованаро- джанага, у вясельных і пахавальных абрадах. Лічылася, што спальванне свечак адпужвае нечысць, ахоўвае ад навальніцы, дапамагае пры хваробе. І сёння запальваюць грамнічныя свечкі падчас маланкі, а таксама даюць яе ў рукі паміраючаму, каб палегчыць яго апошнія хвіліны.

 
З Грамніцамі звязаны і шэраг метэаралагічных прыкмет. Вялікі мароз на свята азначаў, што снег праляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае і сухое. Мяцеліца прадказвала доўгую вясну, а пацяпленне ў гэты дзень сведчыла пра раннюю вясну і непагоднае лета з невялікім ураджаем: «На Грамніцы адліга – з ураджаю будзе хвіга».

 

Па матэрыялах друку.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта