Авторизация
 

Праблему бадзяжных жывёл ствараюць безадказныя гаспадары: меркаванне

 Тэма бадзячых сабак узнімаецца часта. Бегаюць яны па райцэнтры, у сельскіх населеных пунктах, збіваюцца ў зграі, часам праяўляюць агрэсію, што можа быць небяспечным для нашага жыцця. Хто стварае такую сітуацыю? Безадказныя гаспадары. Часта бяздомнымі становяцца менавіта хатнія жывёлы. 

 

У сувязі з неабходнасцю пастаянна і аператыўна рэагаваць на сітуацыю, пры райвыканкаме дзейнічае камісія па барацьбе, прафілактыцы ўзнікнення і распаўсюджвання шаленства на тэрыторыі раёна.

 

На нядаўнім пасяджэнні прынялі рашэнне № 23, згодна з якім абноўлены яе склад. Узначаліў камісію першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шокель. У дапамогу службовыя асобы, якія закліканы вырашаць праблему. Гэта кіраўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паляўнічай арганізацыі, аддзелаў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, ветэрынарнай і санітарнай служб раёна, іншыя.

 
у нашай краіне ўсе пытанні, звязаныя з бяздомнымі жывёламі, рэгулююцца пастановай Савета міністраў ад 2001 года № 834. Згодна з ёй, колькасны склад такіх жывёл скарачаецца толькі праз іх ліквідацыю. Гэта азначае, што аднойчы любімы Шарык ці Бобік, якога лагодныя гаспадары спускаюць з ланцуга пагуляць, можа проста не вярнуцца дадому.

 
Каб не ствараць праблем сабе і акружаючым, трэба выконваць Правілы ўтрымання хатніх сабак, катоў у населеных пунктах, зацверджаныя пастановай № 834. Так, кожны гадаванец павінен быць зарэгістраваны ў службе ЖКГ ці ў сельвыканкаме па месцы жыхарства. У адной кватэры шматпавярховага дома дазваляецца ўтрымліваць не больш за дзве жывёлы. Выгул сабак дапускаецца толькі на кароткім павадку ў намордніку (за выключэннем шчаня і дэкаратыўных парод ростам да 25 сантыметраў у холцы).

 
Забаронена прыводзіць жывёл у грамадскія ўстановы, скверы, стадыёны, паркі, а таксама выгульваць на прыдамавых тэрыторыях. Аднак, на жаль, сабака, які спраўляе патрэбы на дзіцячай пляцоўцы, пад вокнамі дамоў, на кветніках ці пад толькі што высаджанымі туямі, – гэта звычайная для ўсіх з’ява. І прэтэнзія тут не да культуры паводзін жывёлы, а менавіта да яе ўладальніка. Хаця, за выгул гадаванца ў такіх месцах ён павінен заплаціць штраф ад адной да 15 базавых велічынь. Нават работнікі камунальнай службы маюць права скласці адміністрацыйны пратакол.

 
На самой справе, падтрымліваць чысціню не так складана. Дастаткова на прагулку з сабакам прыхапіць з сабой пакецік, спецыяльныя прадаюцца ў зоамагазінах. Можна колькі заўгодна разважаць на тэму, што месцаў для выгулу сабак не хапае, мала дзе ёсць сметніцы, закранаючы экалагічныя пытанні, але, пакуль у кожнага з нас не прачнецца сумленне, будзем пакутваць ад шматлікіх праблем.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2022
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2022
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта