Авторизация
 

Дзіяна МАЛЯЎКА з Міёрскага РДК прайшла ў фінал конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021»

 Метадыст па традыцыйнай культуры Міёрскага РДК Дзіяна МАЛЯЎКА прайшла ў фінал ХХХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021». Паўфінал адбыўся ў Мінску 25 студзеня. З 32 удзельнікаў адабралі дзесяць фіналістаў.

 
Па словах Дзіяны, месца ў фінале для яе – вялікі поспех, на які зусім не разлічвала.
– У паўфінале канкурэнцыя значна большая. Таленавітыя артысты выступалі на высокім узроўні. У чарговы раз злавіла сябе на думцы, што мне тут не месца. Пасля выступлення адразу паехалі дадому. У тым, каб заставацца і чакаць вынікаў, не бачыла сэнсу, – расказвае яна.

 
Убачыўшы сваё прозвішча ў спісе фіналістаў, міёрская артыстка не паверыла вачам. Чым заслужыла прызнанне журы, для яе загадка.
У паўфінале Дзіяна выконвала тыя ж кампазіцыі, што і на адборачным туры: «Барані сваё» беларускага гурта «Аура» і «Je t'aime» французскай спявачкі Лары Фабіан. Да фіналу, што запланаваны ў пачатку вясны, вырашыла ўнесці ў рэпертуар карэкціроўкі.

 
– Падбяру іншую песню на французскай мове. Няхай гэта будзе маёй фішкай. Большасць выканаўцаў спявае на англійскай, – гаворыць салістка. – Зноў чакаюць рэпетыцыі і старанная падрыхтоўка да выступлення ў фінале.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота з архіва Дзіяны Маляўка.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта