Авторизация
 

Майстар вытворчага кааператыва «Кантакт» Пятро ХІЛЬКО распавеў пра сваю арганізацыю

 Майстру вытворчага кааператыва «Кантакт» Пятру ХІЛЬКО ёсць што расказаць пра сваю арганізацыю:

 

– Мы дзейнічаем у раёне больш за 30 гадоў. За гэты час пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю шмат аб’ектаў сувязі, тэлебачання і радыёфікацыі. Пачыналі з пашырэння сетак унутрывытворчай сувязі калгасаў «Парыжская камуна» і «Сцяг перамогі». Праклалі тэлефонныя каналізацыі ад будынка раённага вузла сувязі да Пад’ельцаў, па мікрараёне «Усходні», на АЗС, да індывідуальнай забудовы ў Мацюках. Створаны вонкавыя і ўнутраныя сеткі сувязі да ўсіх жылых будынкаў на вуліцах Ягора Томкі і 350-годдзя Міёр, 60-кватэрнага дома на вуліцы Камуністычнай, 9-кватэрнага ў Дзісне, зманціраваны лініі сувязі і тэлебачання ў дзіцячым санаторыі «Расінка». Наша праца – устаноўка абсталявання і яго падключэнне на ўсіх 16-ці міні-АТС. У многіх арганізацыях займаліся лакальнымі сеткамі.

 
– У снежні 2020 года заняліся аптычнымі сеткамі, – працягвае Пётр Міхайлавіч. – Праклалі «шкловалакно» для тэлефоннай сувязі, тэлебачання і ахоўна-перагаворных прыстасаванняў (дамафонаў) у 40-кватэрным доме на вуліцы Лермантава, 27. Аналагічныя работы цяпер вядуцца ў суседнім будынку № 31, што ўзведзены для работнікаў металапракатнага завода, на 9-кватэрным у Дзісне. Брыгада мантажнікаў сувязі – кабельшчыкаў пад кіраўніцтвам вопытнага прафесіянала, спецыяліста высокай кваліфікацыі Сяргея Анашкевіча (на фота) ўстанаўлівае аптычныя размеркавальныя шафы, пракладвае да іх валаконна-аптычныя кабелі на 24 валокны, з дапамогай зваркі робіць усе злучэнні.

 
У другой палове дня 15 студзеня Сяргей Францавіч заканчваў работу ля размеркавальнай шафы ў калідоры першага паверха дома № 27 па вуліцы Лермантава ў Міёрах. Працаваў у святле моцнай святлодыёднай лямпы, а як інакш, калі жоўценькія шкловалокны-правады па таўшчыні параўнальныя з ніткамі. Патрабавалася па некалькі такіх нітак-валасінак падключыць да кожнай з 40 кватэр. Цікава было назіраць, як кончыкі шкловалакна размяшчаюцца паміж двума электродамі ў каробачку невялікага зварачнага апарата, там яны пад уздзеяннем электратоку склейваюцца. Потым дадаткова пры тэмпературы ў 250 градусаў абсаджваюцца ў пластыкавую гільзу для абароны ад механічнага пашкоджання.

 
– Зварку пачаў сёння, – тлумачыў Сяргей Анашкевіч. – На разводку да ўсіх 40 кватэр спатрэбілася не менш за пяць гадзін. Займаюся такой справай на ўсіх новабудоўлях вобласці.
Новыя тэхналогіі і матэрыялы ў нашым жыллі – сённяшнія рэаліі.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2021
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта