Авторизация
 

Віталь Даргель: гісторыя жыцця

 Віталь Аўгусцінавіч Даргель нарадзіўся 2 жніўня 1942 года ў вёсцы Белеўцы Міёрскага раёна.

 

Вучыўся ў Белеўскай пачатковай школе, у Наўгародскай васьмігодцы. Працоўную дзейнасць пачаў з 16 гадоў. Пасля заканчэння сярэдняй школы і вучылішча ў Друі працаваў машыністам экскаватара. Скончыў Ленінградскае Чырванасцяжнае ваенна-тапаграфічнае вучылішча па спецыяльнасці «Ваенны тапограф».

 

У 1965 годзе яго накіравалі для праходжання службы ў групоўку савецкіх войск у Германіі – 68-ы тапагеадэзічны ордэна Чырвонай Зоркі атрад тапографам 2-га, 1-га разраду, старшым тапографам – камандзірам разліку. Займаўся абнаўленнем тапаграфічных карт, інжынернай здымкай ваенных аэрадромаў і іншых аб’ектаў, выконваў аператыўныя заданні па тапагеадэзічным забеспячэнні войск падчас вучэнняў. Узнагароджаны каштоўным падарункам Галоўнакамандуючым ГСВГ Маршалам Савецкага Саюза Кашавым П. К.

 
З адзнакай скончыў Ваенна- інжынерную акадэмію імя В. В. Куйбышава з кваліфікацыяй інжынер-геадэзіст па спецыяльнасці «Фотатапаграфія». З 1974 па 1976-ы – начальнік аддзялення 3-га асобнага канструктарскага бюро Ваенна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба. Прымаў удзел у распрацоўцы новых сродкаў у фотатапаграфічнай справе. З 1976 па 2006 – на выкладчыцкай працы ў Ваенна-інжынернай акадэміі, а з 2006 года – старшы выкладчык, дацэнт у Агульнавайсковай акадэміі ВС РФ.

 

За 37 гадоў падрыхтаваў дзясяткі высокакваліфікаваных афіцэрскіх кадраў для Узброенных Сіл СССР, РФ, РБ, шэрагу армій замежных дзяржаў. Наш зямляк быў кіраўніком навуковых, дыпломных і дысертацыйных прац выпускнікоў акадэміі. Аўтар і сааўтар звыш 70 навуковых даследаванняў і артыкулаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў і падручнікаў, надрукаваных у Расіі і за мяжой. Кандыдат тэхнічных навук. Дацэнт. Ганаровы геадэзіст. Палкоўнік. Адзначаны ордэнам «За службу Родине в ВС» 3-й ступені, іншымі ўрадавымі ўзнагародамі.

 

Вітольд ЕРМАЛЁНАК.

Фота за архіва.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта