Авторизация
 

Двух міёрскіх вартаўніц з вялікім стажам праводзілі на заслужаны адпачынак

 Перад новым годам у актавай зале Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы адбылася развітальная сустрэча з шаноўнымі супрацоўнікамі – Данатай ГЕРАСІМАВАЙ і Зояй МАЦУР. Вартаўніц з вялікім стажам праводзілі на заслужаны адпачынак. Начальнік аддзялення Міхаіл Пракопчык адзначыў, што на складаным працоўным шляху яны перажылі шмат розных сітуацый, аднак заўсёды адказна выконвалі свае службовыя абавязкі.

 

– Адначасова радасны і сумны момант развітання. Пра нашых надзейных супрацоўніц прыгадваю толькі станоўчае, усе пытанні вырашалі зладжана. Удзячны за тое, што шмат гадоў былі з намі, годна праходзілі працоўныя іспыты, – адзначыў Міхаіл Часлававіч.

 
Даната Віктараўна аддала службе аховы пятнаццаць гадоў, а Зоя Генадзьеўна – дваццаць сем! Неслі варту на пастах мясакамбіната, хлебазавода, медскладах, у райвыканкаме і іншых. Да аховы Даната Віктараўна была закройшчыцай трыкатажнага цэха мясцовага РКБА, пасля некалькі гадоў прадаўцом у сферы гандлю. Пра вакантнае месца ў аддзяленні аховы калісьці падказала сяброўка. Даната Віктараўна прыгадвае, што з цікаўнасцю вырашыла паспрабаваць, – і атрымалася.

 

Зоя Генадзьеўна таксама калісьці пачынала працоўную біяграфію са швейнай справы на фабрыцы ў Віцебску. Пасля заканчэння завочнага аддзялення тэхналагічнага тэхнікума прыехала ў Міёры, працавала ў РКБА брыгадзірам, затым у аграхімлабараторыі. Прапанаваў службу вартаўніка ў ахове Сяргей Тронькін, які займаў у аддзяленні пасаду брыгадзіра. На варце днямі і начамі, у будні і святы. Зоя Генадзьеўна прыгадвае, што даводзілася не раз затрымліваць зладзеяў, чым магла нажыць сабе непрыяцеляў, службу ж старалася несці годна. Шмат гадоў аддала пасту на мясакамбінаце, апошнія гады перад выхадам на пенсію несла службу на пасту раёна электрасетак.

 
З ноткамі суму жанчыны развітваліся з калектывам. Ім уручылі кветкі і каштоўныя падарункі. Паступова будуць адвыкаць ад ранейшага працоўнага рытму з начнымі зменамі. Разам з тым, цяпер для іх адкрываюцца новыя магчымасці: спакойна заняцца любімымі справамі, больш часу ўдзяляць родным і блізкім.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта