Авторизация
 

Адкрыты дыялог, прымеркаваны да 81-й гадавіны Міёрскага раёна, адбыўся ў гісторыка- этнаграфічным музеі

 Для сустрэчы людзей розных узростаў, прымеркаванай да 81-й гадавіны раёна, лепшага месца, чым раённы гісторыка- этнаграфічны музей, не знайсці. Адбываўся дыялог ля стэндаў, прысвечаных мінуламу – далёкаму і блізкаму – родных мясцін.

 

Пра важнасць падзеі 1940 года гаварыла на пачатку мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Менавіта тады далі штуршок для эканамічнага развіцця адсталага аграрнага куточка Заходняй Беларусі. Звесткі пра той перыяд адышлі разам з нашымі дзядулямі і бацькамі, па іх мяркуем пераважна па экспанатах музея. Пажадана, каб сучасная моладзь больш цікавілася мінулым сваіх продкаў, з павагай адносілася да часу, адведзенага ёй для стваральнай працы. Цяпер таксама адбываюцца важныя падзеі ў жыцці Міёршчыны і ўсёй краіны.

 
Марыя Мікалаеўна скарысталася магчымасцю ўручыць супрацоўніцы музея Вользе Пупінай Ганаровую грамату раённага Савета, якой яе адзначылі крыху раней. Падчас дыялогу пакаленняў перад Вольгай стаяла задача сумясціць аповяд пра мінулае роднага краю з гістарычнай віктарынай сярод удзельнікаў сустрэчы.

 
Намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба прысвяціў выступленне сённяшняму дню раёна, хаця перш-наперш успомніў пра бацьку, які перажыў падзеі пачатку Першай сусветнай вайны, удзельнічаў у Вялікай Айчыннай, узводзіў жыллё для землякоў у мірны час. Цяпер усе разам мы будуем незалежную Беларусь. Міёршчына ўступіла ў новы этап індустрыялізацыі, пра які сведчыць увод у эксплуатацыю металапракатнага завода. У райцэнтры будуецца жыллё, з’яўляюцца новыя прадпрыемствы гандлю, развіваецца прадпрымальніцтва. У кожнага з нас таксама ёсць вялікія магчымасці: скарыстацца новымі рабочымі месцамі ці распачаць сваю справу, паляпшаць жыццё, дабрабыт сваіх сем’яў. Толькі трэба жадаць гэтага і настойліва працаваць.

 
 Дарэчы, на пачатку выступлення Валерый Анатольевіч уручыў Вользе Пупінай пісьмо-падзяку Прэзідэнта за актыўную жыццёвую пазіцыю і ўдзел у грамадскай рабоце. І такая пазіцыя ў многіх іншых маладых людзей, што сабраліся на сустрэчу-дыялог. Гаварылі пра неабходнасць будаўніцтва новага дзіцячага садка, бо немаўлятак у райцэнтры нараджаецца больш, павялічваецца колькасць шматдзетных сем’яў. Будзе садок у мікрараёне Русачкі, запэўніла Марыя Баніфатава.

 
Старшыня раённай Маладзёжнай палаты Анастасія Шук, урач па прафесіі, з нецярпеннем чакае пачатак узвядзення міжраённага медыцынскага цэнтра і сучаснай раённай паліклінікі. У яе планах нямала розных маладзёжных мерапрыемстваў. Размова ішла не толькі пра планы. У прыватнасці, культработнікі працуюць над адраджэннем Клуба вясёлых і знаходлівых.

 
 Ваенны камісар раёна Сяргей Пунтус на Міёршчыне працуе нядаўна. Ён мінчанін, аднак у нашых мясцінах яму спадабаліся і прырода, і людзі, і перспектывы развіцця. З цікавасцю знаёміцца з мінулым міёрскага краю і іншых удзельнікаў сустрэчы заклікаў не забываць гісторыю, без гэтага нельга рухацца далей.

 
У такім жа ключы прагучала заключнае слова начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Тронькіна. Ён ганарыцца, што Міёршчына – яго малая радзіма, якая набывае статус індустрыяльнага цэнтра, становіцца больш прыгожай і ўтульнай. А яго патаемныя спадзяванні на тое, што ў Міёрах абавязкова пройдуць абласныя «Дажынкі».

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Именины 28 февраля 2021
Алексей, Арсений, Иван, Михаил, Николай, Павел, Петр, Софья, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта