Авторизация
 

Дзісненскі дзіцячы сацыяльны прытулак прымае падарункі

 Шмат гасцей наведалася ў дзіцячы сацыяльны прытулак напярэдадні і падчас святочных дзён. Дарылі выхаванцам жаданыя падарункі і бязмерную радасць. Кожны візіт для дзяцей стаў добрай казкай наяве.

 

Салодкія ласункі, канцтавары, цацкі, спартыўны інвентар прывезлі ў падарунак з галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. Вучні Сіцькоўскай, Туркоўскай і Дзісненскай школ сабралі для выхаванцаў прытулка канцылярскія прылады. Салодкімі падарункамі, дываном і гуманітарнай дапамогай парадавалі супрацоўнікі Міёрскага РАУС. Дзісненскі лясгас падарыў прыгажуню-елачку і ласункі.

 

Паклапаціліся пра салодкую радасць і канцылярскія рэчы раённае аб’яднанне прафсаюзаў і райкам ГА БРСМ. Даставілі навагоднія падарункі індывідуальны прадпрымальнік Васіль Красікаў і валанцёр Аляксандр Лінтоўскі. З фруктамі, цацкамі і гуманітарнай дапамогай завіталі прадстаўнікі праваслаўнага маладзёжнага руху Міёршчыны «Ладанка», ласункі, цацкі і гульні прадаставілі індывідуальныя прадпрымальнікі Дзмітрый і Алеся Высоцкія. Прывёз навагоднія падарункі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28 Мікалай Шаўчук.

 
Шчырую ўдзячнасць выказваем усім, хто падарыў столькі радасці нашым выхаванцам. Няхай дабрыня вернецца да кожнага, памножанай у дзясяткі разоў.

 

Валянціна РЫМДЗЁНАК, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Фота за архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Именины 28 февраля 2021
Алексей, Арсений, Иван, Михаил, Николай, Павел, Петр, Софья, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта