Работники миорской социальной службы отметили свой профессиональный праздник

 Работнікі сацыяльнай службы адзначалі сваё прафесійнае свята 5 студзеня з захаваннем супрацьэпідэмічных мер.

 

У зале тэрытарыяльнага цэнтра ўсе запрошаныя былі ў масках. Вітаючы іх, намеснік старшыні райвыканкама Валерый ДРАБА таксама захоўваў сацыяльную дыстанцыю. У максімальна канкрэтнай прывітальнай прамове адзначыў вялікую ролю службы сацыяльнай абароны і яе работнікаў. Падкрэсліў найлепшыя дзелавыя якасці людзей, што працуюць з пажылымі і інвалідамі. Гэта адказнасць, чуласць і гуманізм, міласэрнасць і сардэчнасць пры выкананні штодзённых няпростых абавязкаў. Уручыў узнагароды найлепшым працаўнікам.

 
Ганаровай граматы раённага выканаўчага камітэта ўдастоена загадчык аддзялення Таццяна Шульга. Падзякі старшыні райвыканкама аб’яўлены галоўным спецыялістам Алене Якаўлевай, бухгалтару Крысціне Бурак і вадзіцелю Мікалаю Кукуцю. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вячаслаў Бялько прадоўжыў пералік дзелавых і асабістых якасцей, што дапамагаюць сацыяльным работнікам спраўляцца з абавязкамі, пашыраць паслугі насельніцтву, паляпшаць іх якасць. Падзякаваў за старанне і таксама ўручыў узнагароды.

 
Граматамі абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне адзначаны заслугі і дасягненні галоўнага спецыяліста Андрэя Рынкевіча, спецыялістаў па сацыяльнай рабоце Валянціны Чэрап, Таццяны Глебка, бухгалтара Вольгі Рачыцкай.

 
Падзякі абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аб’яўлены спецыялістам па сацыяльнай рабоце Ганне Зорка, Наталлі Піскун і Ірыне Ціхаміравай, кіраўніку гуртка аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Вікторыі Ракіцкай і рабочаму Юрыю Маслоўскаму.
Павіншавала калег са святам і выказала ім найлепшыя пажаданні дырэктар ТЦСАНа Алена Шамёнак.
Урачыстасць закончылася агульным чаяпіццем.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.