Авторизация
 

Ветэрану працы Антону Радзіку з вёскі Іванькі споўнілася 70 гадоў!

 У Антона Радзікі характар з узростам не памяняўся: у любой сітуацыі ў кішэню за словам не палезе – адкажа хутка і з гумарам. Як толькі на парозе яго амаль што хутарской хаты ў самым канцы вёскі Іванькі з’явілася прадстаўнічая дэлегацыя, каб павіншаваць, адразу бадзёра пажартаваў, што святкуе круглую дату ад Каляд і да Каляд, а гасцям заўсёды рады. Што ж, нагода таго вартая – споўнілася 70!

 

За плячыма – вялікі працоўны шлях. Пасля інстытута ўзначальваў інжынерную службу ў калгасе імя Дзяржынскага (цяпер ААТ «Туркова»), быў кіраўніком СВК «Чаромушкі-агра», які цяпер ведаем як ААТ «Дрыгучы», вярнуўся ў ААТ «Туркова» начальнікам мехатрада, прадоўжыў працоўную дзейнасць і на заслужаным адпачынку. Не адмовіўся і ад грамадскіх даручэнняў, узначальвае пярвічную ветэранскую арганізацыю гаспадаркі.

 
Гэта толькі канва біяграфіі, а не ўвесь паслужны спіс, толькі пункціры пройдзенага шляху. Прапушчаны грамадскія абавязкі і пасады, сямейныя справы, выхаванне дваіх дзяцей, клопаты пра ўнукаў, захапленне паляваннем. Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта ўручыў юбіляру намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба са словамі прызнання зробленага і шматлікімі пажаданнямі на будучыню.

 
Кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур прыпаднёс прывітальны адрас і сувенір. Пагаварылі не толькі пра агульныя ветэранскія клопаты. Яны – землякі, з невялікім адрывам заканчвалі адну і тую ж Павяцкую школу (Антон Уладзіміравіч – у 1968 годзе). Потым узгадалі настаўнікаў, удзячную памяць пра якіх захавалі да гэтага часу, агульных знаёмых, славутасці родных мясцін, нават лоўлю ракаў на Вяце. І пазней, як займалі высокія пасады, даводзілася вырашаць нямала сумесных грамадскіх і гаспадарчых пытанняў.

 
Яшчэ больш агульных тэм для ўспамінаў было ў юбіляра з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вячаславам Бялько. Працавалі спецыялістамі ў суседніх гаспадарках, потым клапаціліся пра вясковую вытворчасць: Вячаслаў Анатольевіч на пасадзе начальніка райсельгасхарчу, Антон Уладзіміравіч – кіраўніком гаспадаркі.

 
ААТ «Дрыгучы» на ўшанаванні юбіляра прадстаўлялі галоўны аграном Уладзімір Мядзелец і загадчыца фермы Марыя Юрчак. Яны пацвердзілі, што пад кіраўніцтвам Антона Уладзіміравіча сельгаспрадпрыемства ў няпростых умовах дабівалася вялікіх поспехаў. Яны не забыты. Напрыклад, у справаздачы за 2009 год тады старшыня сельгаскааператыва «Чаромушкі – агра» Антон Радзіка адзначаў, што ўраджайнасць збожжавых у 43,7 цэнтнера з гектара – заслуга 102 працаўнікоў. Жывёлаводы заставаліся бясспрэчнымі лідарамі ў раёне па вытворчасці малака, гадавы надой на карову дзякуючы намаганням галоўнага заатэхніка Валянціны Кураш дасягнуў 5 862 кілаграмаў. Рэнтабельнасць пчальніка складала 260 %. Хаця дасягненні маглі быць большымі, пра недахопы кіраўнік гаварыў тады, не забываецца пра іх цяпер. На тым справаздачна-выбарным сходзе хлебаробы адзінагалосна вылучылі Антона Уладзіміравіча кандыдатам у дэпутаты раённага Савета.

 
І недарэмна. Гаспадарка працягвала дынамічна развівацца, а па выніках 2010 года Антон Уладзіміравіч, ужо дырэктар ААТ «Дрыгучы», названы «Чалавекам года Віцебшчыны» ў намінацыі «Аграпрамысловы комплекс». Напярэдадні Першамаю 2011-га «Дрыгучы» былі занесены на раённую Дошку гонару як сельгаспрадпрыемства, якое лідзіравала сярод арганізацый АПК. Побач з шыльдай з назвай гаспадаркі заслужана заняў сваё месца здымак кіраўніка.

 
Цяпер Вячаслаў Бялько нагадаў пра цану, якую плаціў Антон Уладзіміравіч за поспехі сельгаскааператыва: ад цямна да цямна не бачыў сям’і, дзеці раслі практычна без бацькі. Але яго прыклад шчырага і адказнага працаўніка дазволіў ім стаць паважанымі, годнымі людзьмі. Цяпер Антон Уладзіміравіч і Аліна Мікалаеўна радуюцца ўнуку і дзвюм унучкам. Задаволены жыццём у ціхім маляўнічым куточку Міёршчыны паблізу знакамітага заказніка «Ельня».

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2021
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта