Авторизация
 

Чаго чакаем ад 2021-га? Спыталі ў жыхароў Міёршчыны

 Кожны Новы год мы сустракаем з добрымі спадзяваннямі і пад бой курантаў загадваем жаданні. Чаго чакаем ад 2021-га? Спыталі ў жыхароў Міёршчыны.

 

Вольга МІЛАШЭВІЧ, дырэктар раённага цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі:
– Хочацца, каб у новым годзе ў нашай установы пашырылася кола сяброў з добрымі сэрцамі і шчырымі душамі, каб наша супрацоўніцтва было цёплым і плённым. Асабіста для сябе і сваёй сям’і жадаю новых магчымасцей, яркіх станоўчых эмоцый, моцнага здароўя. Важнай падзеяй 2021-га стане пераезд у новы дом.

 

Браніслаў НЕВЯРОЎСКІ, старшыня Узмёнскага сельвыканкама:
– Перш за ўсё спадзяюся, што пандэмія і звязаныя з ёй цяжкасці застануцца ў 2020-ым. Мы ўжо забыліся, як гэта – не асцерагацца віруса. Пандэмія ўнесла дысананс у наша жыццё. І ў зносінах, і ва ўзгодненасці. З’явіліся рознагалоссі ў паняцці калектывізму. Вакол адны абмежаванні: не наведваць людныя месцы, насіць маску, апрацоўваць дэзсродкамі рукі і паверхні. Перш-наперш цяпер задумваешся: тое нельга, гэта непажадана, а так і ўвогуле забаронена. Усім жадаю здароўя, хутчэй зняць маскі і ўдыхнуць поўнымі грудзямі. Усе астатнія праблемы вырашальныя: не з першага, дык з другога ці трэцяга разу. Пакуль мы жывём, усё залежыць ад нас і нашых дзеянняў. Будзьце здаровыя, жыццярадасныя і гаваркія.

 

Таццяна МУТАР, бібліятэкар Павяцкай сельскай бібліятэкі:
– Перш-наперш жадаю здароўя сабе, сваім блізкім, сябрам, знаёмым і ўсім-усім. Ладу і згоды бацькам, дзецям і ўнукам. Калі ў іх усё добра, то і ў мяне на душы радасна. У 2021-ым годзе плануем завяршыць у сваім доме рамонт, у сына чакаецца наваселле. Няхай хутчэй пройдзе пандэмія каронавіруса і адменяць масачны рэжым. Так хочацца бачыць адкрытыя шчырыя ўсмешкі людзей! Няхай моладзь і дзеці аддаюць перавагу жывым, а не інтэрнэт-зносінам.

 

Дзмітрый МІНІН, вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 у Міёрах:
– Набліжаецца ажыццяўленне даўняй мары – у гэтым годзе плануем нашай дружнай сям’ёй справіць наваселле. На вуліцы Партызанскай у райцэнтры тры гады будуем дом. Яшчэ спадзяюся на добры клёў, каб на ўсіх азёрах стаў трывалы лёд. Вось тады парыбачу ад душы! Абнадзейваюць абяцанні сіноптыкаў наконт моцнага марозу.

 

Вераніка МЯДЗЕЛЕЦ, шматдзетная маці, г. Міёры:
– У новым годзе чакаю добрых і пазітыўных момантаў. Няхай ён прынясе магчымасць палепшыць матэрыяльны дабрабыт. Жадаю, каб здаровымі і вясёлымі раслі дзеткі, каб яшчэ больш дружнай і шчаслівай станавілася наша сям’я. Няхай у 2021-ым скончыцца пандэмія і мы вернемся да звыклага рытму жыцця. Усім здароўя і як мага больш нагод для радасці і шчасця!

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ, Игар МАТЭЛЕНАК, Алена ВАРОНІНА

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта