Авторизация
 

У Міёрскім касцёле прайшоу калядны канцэрт

  Узнёслы настрой з нагоды Свята Божага нараджэння пануе ў Міёрскім касцёле. У нядзелю, 27 снежня, пасля Святой імшы ў 10 гадзіне дзеці і моладзь выступілі перад вернікамі з канцэртам. 

 

Распачалі з сусветна вядомай калядкі «Ціхая ноч», якую выканалі хорам. Затым гарманічным дуэтам выступілі Багдан Варонька і Арына Кліменцьева са спевам «Зорка Бэтлеемска». Песню пра босага пастушка, які прыйшоў пакланіцца народжанаму Езусу, выканалі Багдан Варонька і Аляксандра Мацвеева. Калядку «Сёння ў Бэтлееме» на польскай мове заспявалі хорам. Пад гучныя ўдзячныя апладысменты гледачоў выконвалі заключную кампазіцыю, а ў прыпеве гучала з паўторам «Шчаслівых святых Калядаў, шчаслівых святых Калядаў жадаем усім…»

 
У складзе хора выступалі Дана Падзява, Караліна Рубанік, Аляксандра і Рэната Васіны, Паліна Пальчэх, Юля Цыцына, Маша Гернат і Мілана Шымко. Акампаніравалі на сінтэзатары (клавішы) Ульяна Рубанік, Аляксандра Мацвеева, на гітарах – Андрэй Малецкі, Аляксандр Шамёнак, Антон Анецька, на ксілафоне – Анастасія Вярковіч.

 
Ксёндз-пробашч парафіі Андрэй Кулік шчыра дзякаваў выступоўцам за пазітыўныя святочныя ноты. Святар адзначыў кіраўнікоў маладзёжнага і дзіцячага хору Антона Анецьку і Яўгенію Баговіч за самаадданую працу пры падрыхтоўцы да святочнага выступлення, а таксама за рэпетыцыі для ўдзелу ў Святых імшах штонядзелю.

 

 Падарункі заслужылі

Тры разы на тыдзень з пачатку снежня людзі прыходзілі маліцца на раратнія імшы. У час радаснага чакання свята Божага нараджэння малодшыя вернікі збіралі часткі ад мазаікі з калядным матывам. За руплівасць і малітву 28 дзяцей заслужана атрымалі салодкія падарункі ад дабрачыннай арганізацыі «Карытас». Уручыў іх адразу пасля канцэрта ксёндз Андрэй Кулік.

 
Дарэчы, у бакавой наве касцёла размешчана выстава калядных малюнкаў і вырабаў. Напрыклад, батлейкі з розных падручных матэрыялаў зрабілі Арцём Высоцкі, Дамініка і Марк Арлюкевічы, Раман, Аня і Марыя Чарняўскія. Андрэй Карцяновіч выканаў вобразы Святой сям’і з цеста. Сям’я Падзяваў прадставіла «Скарбонку добрых спраў» у выглядзе каробачкі з газетных трубачак. Выставу можна паглядзець у любы дзень перад альбо пасля Святой імшы.

 
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта