Авторизация
 

Cтаршыня міёрскага райкама прафсаюза Валянціна Барок падзялілася сваім хобі - рукадзеллем

 Святочны дэкор у сваім рабочым кабінеце старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Барок стварала сама. Удалай атрымалася першая спроба каляднага вянка, аздобленага цацкамі, грэцкімі арэхамі і цукеркамі. Адразу не здагадаешся, што пад фетравай шубкай Дзеда Мароза і ўборам Снягуркі з каляровай поўсці, дэкарыраваных цукеркамі, хаваецца шампанскае. Паслужыла бутэлька ігрыстага напою асновай для елачкі. 

 

Як падарыць радасць родным і сябрам? У міярчанкі Валянціны БАРОК свой рэцэпт. Яго асноўныя складнікі – рознакаляровая гафрыраваная папера, шакаладныя цукеркі і шампанскае. Далей чарга за багаццем фантазіі і ўмеласцю рук. Праз пару гадзін сувенір гатовы.

 

Дэкорам шампанскага Валянціна Ананьеўна захапілася год таму. Спачатку рыхтавала ў падарунак родным, сябрам і калегам букеты з цукерак, з густам аформленых гафрыраванай паперай. Калі кожны атрымаў дэкаратыўны салодкі букет, стала аздабляць шампанскае. Звычайныя бутэлькі на вачах ператвараліся ў элегантных дам з шыкоўнымі шляпамі і аздобленымі кветкамі пышнымі сукенкамі, у галантных кавалераў у смокінгах або ў ананас, кожная лускавінка якога – смачная цукерка ў яркай абгортцы. Кожную ідэю з інтэрнэта захопленая майстрыца дапаўняла элементамі, падказанымі фантазіяй.

 
 Рукадзелле вабіць Валянціну Барок даўно. Валяла з воўны фігуркі, з якіх рабіла магніцікі, спрабавала бісерапляценне і дэкупаж.

 
– Асабліва падабаліся дрэўцы з бісеру, – заўважае яна. – Між тым гэты занятак патрабаваў шмат часу. Як і больш затратны ў матэрыяльным плане дэкупаж. Але не выключаю, што калі-небудзь да яго вярнуся. Што да аздаблення бутэлек і іншых прадметаў, то на адну работу патрэбны гадзіны дзве. Калі рука набіта, усё хутка атрымліваецца. Займаюся дэкорам, як правіла, з нагоды святаў.

 
Валянціне ў радасць дарыць свае салодкія сувеніры на дні нараджэння, Новы год, 8 Сакавіка і іншыя святочныя даты. У аддзеле загса, па-суседству з якім працуе, упрыгожваюць інтэр’ер эфектныя кавалер і дама. Адной сяброўцы на юбілей прыгатавала торт з цукерак, аздоблены яркімі кветкамі. Яшчэ яе фішка – кампазіцыі з каробачак чаю і кветкавых букетаў.

 
 – Проста купіць у падарунак чай і цукеркі для мяне нецікава. Хочацца рыхтаваць сюрпрызы і пры гэтым не паўтарацца, – гаворыць Валянціна. – Кожны раз выбіраю дэкор, які спадабаецца таму, для каго рыхтую сувенір.

 
У майстрыцы пастаянна ў запасе матэрыял для творчасці: гафрыраваная папера, воўна, фетр, фігуркі матылькоў і іншыя элементы дэкору. Блізкія, сябры і калегі з цікавасцю чакаюць чарговых рукатворных дзівосаў. Майстрыцу іх радасць натхняе на новыя творчыя знаходкі.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з архіва Валянціны БАРОК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта