Авторизация
 

Начальнік Міёрскага хлебазавода Ігар ПАГУЛЯЕЎ расппавеў пра работу завода падчас святаў

 Начальнікам Міёрскай вытворчасці Полацкага хлебазавода з 14 снежня працуе Ігар ПАГУЛЯЕЎ. Нарадзіўся 26 студзеня 1981 года ў Магілёве. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання з дыпломам інжынера-тэхнолага хлебапякарна-кандытарскай вытворчасці. Па размеркаванні яго накіравалі ў Расонскае райспажыўтаварыства начальнікам аддзела якасці хлебазавода. У наступным адолеў вучобу ў Беларуска-расійскім універсітэце правазнаўства і набыў прафесію юрыста, з Гомельскага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі выйшаў эканамістам.

 
Такая падрыхтоўка дазволіла Ігару Уладзіміравічу працаваць у аддзеле крэдытавання Расонскага «Беларусбанка», заняць аналагічную пасаду ў «Белаграпрамбанку» ў Полацку. Скарачэнні ў гэтай фінансавай установе прымусілі вярнуцца да першапачатковай прафесіі, стаў намеснікам начальніка вытворчасці Полацкага хлебазавода ў Міёрах. Давялося наладжваць пернікавую вытворчасць. Прадукцыя – пернікі «Шакаладнікі» – сёлета атрымала залаты медаль на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Смаката-2020».

 

Ігар Уладзіміравіч, з вытворчасцю Міёрскага хлебазавода Вы ўжо добра знаёмы. Якія задачы ставіце перад сабой і калектывам у якасці кіраўніка?

– Найперш, памножыць ужо дасягнутае. Размова пра нарошчванне аб’ёмаў, павелічэнне асартыменту і паляпшэнне якасці прадукцыі. Яшчэ нядаўна мы выпускалі 1,3 – 1,4 тоны хлебабулачных вырабаў штодзень, цяпер давялі аб’ёмы да 2,3 – 2,7. Маем намер пераадолець трохтонны рубеж. Вялікія спадзяванні на новую італьянскую печ для падавых хлябоў, якую набылі летам, а цяпер імкнёмся найлепш прыстасаваць да нашых патрэб.

 
Мадэрнізавалі заквасачнае аддзяленне, замест вялікіх ёмістасцей устанавілі меншыя, у 150 – 300 літраў. У іх закваска найлепш набывае смак і водар. Яшчэ нядаўна выпускалі хлеб двух гатункаў – «Валатоўскі» і «Бездражджавы», цяпер сканцэнтраваліся толькі на апошнім, які карыстаецца попытам у пакупнікоў, бо з абноўленай закваскай не саступае па смакавых якасцях вырабам вялікіх прадпрыемстваў.
Непасрэдна на вытворчасці вучым трэцяга пекара – зноў з аглядкай на павелічэнне аб’ёмаў.

 
Цяпер пра нашу гордасць – пернікі. Пакуль яны складаюць трэць усяго аб’ёму кандытарскіх вырабаў, а гэта яшчэ торты, бісквіты, булачкі. Усё – плён працы ўмелых рук старшага кандытара Наталлі Шульга, яе памочніц Ліліі Чалала і Наталлі Заяц. Калі рэцэпт цеста нашых «імянных» пернікаў адпрацаваць было нескладана, то над глазіроўкай чаравалі ўсе разам і доўга. Асабліва прыемна, што недарэмна. «Шакаладнікі» спадабаліся не толькі мясцовым гурманам, пастаўляем іх у Аршанскі, Глыбоцкі, Пастаўскі, Полацкі, Шаркаўшчынскі раёны, у Маладзечна і Мінск, асвойваем Ашмяны. Вядзём перамовы з гандлёвымі сеткамі «Дабраном» і «Еўраопт», што дазволіць ахапіць гандлёвыя ўстановы амаль усёй рэспублікі.

 
Такім чынам вырашаецца яшчэ адна стратэгічная задача – пашырэнне рынкаў збыту. Умовы для гэтага ёсць: для хлеба – паляпшэнне смакавых якасцей; для пернікаў – значны тэрмін захоўвання (да 60 сутак); нарэшце, павелічэнне на дзве спецаўтамашыны, хаця і не новыя, аўтапарка для перавозкі прадукцыі.

 

Чым хлебазаводаўцы парадавалі спажыўцоў напярэдадні Новага года і Калядаў?

– Нашы кандытары павялічылі аб’ёмы выпечкі тортаў «Элегія», «Мядовік», «Карамельнае люстэрка», «Да вячэрняга чаю», «Казка». Вывучаем попыт на пірог «Ягадная спакуса», ёсць спадзяванні, што і ён прыйшоўся даспадобы пакупнікам. З Полацка завозілі смакату вытворчасці калег – торты «Птушыны ласунак» і «Чырвоны гваздзік».

 
Пэўныя аб’ёмы складае абменная прадукцыя. На пастаўкі нашых пернікаў верхнядзвінцы адказваюць сушкамі, палачане – хлябцамі.
Міёрскі хлебазавод мае трывалыя традыцыі выпуску высакаякаснай прадукцыі. Цяпер прыкладаем усе намаганні, каб нашы хлебабулачныя і кандытарскія вырабы карысталіся попытам не толькі ў мясцовых жыхароў.

  

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта