Авторизация
 

Анжэла КАБЯК з Сіцькова: навучэнне з дапамогай YouTube

 Настаўніца рускай мовы і літаратуры Анжэла КАБЯК часта выклікае вучняў не да звычайнай, а да інтэрактыўнай дошкі. Прымяненне на ўроках інфармацыйных тэхналогій – пастаянная практыка філолага. 

 

Cпачатку – загадка. Правільны адказ вядзе да QR-кода, схаванага ў адным з вучэбных класаў. Расшыфраваць код і атрымаць інфармацыю дапамагае спецыяльны мабільны дадатак. Такім чынам дзеці даведаліся, якія рускія пісьменнікі бывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Напрыклад, Аляксандр Пушкін нашу краіну наведваў двойчы. Праязджаў праз Астроўшчына, што ў Полацкім раёне. Мясцовы памешчык Астроўскі стаў прататыпам Дуброўскага з аднайменнага рамана.

 
Захапляльны і пазнавальны квэст нядаўна правяла для сваіх вучняў настаўніца Анжэла Кабяк. З інфармацыйнымі тэхналогіямі (ІТ) філолаг мае справу пастаянна. У Сіцькоўскай яслі-сад – базавай школе Анжэла Юр’еўна выкладае восьмы навучальны год. Выпускніца гэтай установы прыгадвае, што на першым часе адчувала сябе няёмка, калі педагогі звярталіся да яе па імені і імені па бацьку.

 
– Працаваць у роднай школе лягчэй: ведаеш настаўнікаў, яны імкнуцца дапамагчы, падтрымаць, падказаць, – заўважае субяседніца. – Разам з тым адчуваеш большую адказнасць перад вучнямі і калегамі. Хочацца спраўдзіць іх надзеі.
Маладую настаўніцу ў калектыве цэняць за захопленасць справай, імкненне да самаўдасканалення, новаўвядзенні ў методыку выкладання прадметаў. На сваіх уроках Анжэла Юр’еўна прымяняе сучасныя ІТ, якімі захапілася пяць гадоў таму.

 
– Падчас абласнога конкурсу маладых спецыялістаў, у якім прымала ўдзел, праходзілі майстар-класы па выкарыстанні на ўроках інфармацыйных тэхналогій. Мяне гэта вельмі зацікавіла. Вярнуўшыя дадому, пачала прымяняць навінкі на практыцы. Дзецям спадабаліся новыя формы работы, што стала стымулам працягваць далей. Вывучала тэму на анлайн-курсах, ездзіла на семінары, – расказвае настаўніца.
Дома шукала сайты з цікавымі заданнямі і практыкаваннямі, прыносіла ў школу ўласны ноўтбук, прапаноўвала дзецям на ім працаваць. Класы невялікія, за ўрок кожны вучань паспяваў пазаймацца.

 
Цяпер у кабінеце рускай мовы і літаратуры інтэрактыўная дошка і ноўтбук. Адміністрацыя школы ацаніла старанні Анжэлы Юр’еўны, стварылі належныя ўмовы для прафесійнага развіцця.
– Асвоіць дошку нескладана. Гэта як сэнсарны тэлефон, толькі экран вялікі, – усміхаецца настаўніца. – І вучням малодшых класаў, і старшакласнікам падабаецца з ёй працаваць. Выконваем практыкаванні, гля-дзім відэаролікі. Адна справа, калі біяграфію пісьменніка расказвае настаўнік, і зусім іншая – прагляд невялікага відэафільма. Візуалізацыя спрыяе найлепшаму засваенню матэрыяла.

 
У настаўніцы сабралася багатая калекцыя тэматычных ролікаў з YouTube, анлайн-тэстаў, віктарын, красвордаў і іншых заданняў. Заўважае, што на падрыхтоўку ўрока з выкарыстаннем ІТ часу трэба затраціць больш. Аднак гэта цікава. І для педагога, і для вучняў.
Адна з любімых тэхналогій – «Плікерс». Сутнасць яе тлумачыць так:

 
– Ствараю анлайн-тэст. Вучні бачаць заданні на дошцы. Адказваючы на пытанні, падымаюць спецыяльныя карткі. На іх з розных бакоў напісаны літары. Трэба падняць картку той літарай уверх, якая абазначае правільны варыянт. У мяне на тэлефоне ўстаноўлена спецыяльная праграма па счытванні адказаў, і за секунду бачу, хто які варыянт выбраў.

 
Гэтую тэхналогію Анжэла Юр’еўна прымяняла на адкрытым уроку падчас метадычнага аб’яднання настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, што ў мінулым навучальным годзе праходзіла на базе школы. З выкарыстаннем інтэрнэт-заданняў праводзіла адкрыты ўрок на раённым этапе конкурсу «Настаўнік года – 2020». У сваёй намінацыі выйшла ў пераможцы. Дыплом другой ступені атрымала настаўніца-філолаг у абласным конкурсе «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» у 2018 го-дзе. У 2019-м удзел у такім жа спаборніцтве адзначылі дыпломам трэцяй ступені. На суд журы рыхтавала электронны вучэбны модуль: 15 урокаў па тэме «Арфаграфія ў пятым класе» са спасылкамі на інтэрнэт-крыніцы.

 
– Калі я была вучаніцай, мы бачылі камп’ютар раз на тыдзень на ўроку інфарматыкі. Цяпер для інфармацыйных тэхналогій ёсць месца на занятках па любым прадмеце. Рада магчымасці іх прымяняць, – адзначае Анжэла Юр’еўна. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Алега МАРАЗА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2021
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта