Авторизация
 

У цэнтральнай міёрскай бібліятэцы прайшла сустрэча з начальнікам аддзела загса Ірынай Юхно

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з начальнікам аддзела загса райвыканкама Ірынай Юхно. Мерапрыемства прымеркавалі да Дня правоў чалавека. З улікам эпідсітуацыі запрашаць чытачоў на жывую гутарку не сталі. Падрыхтавалі відэазапіс дыялогу для сваёй і не толькі аўдыторыі.

 

 Чым займаюцца супрацоўнікі аддзела загса? Якія карэктывы ўнесла пандэмія каронавіруса ў іх работу? Ці можна зарэгістраваць шлюб у той жа дзень, калі пададзена заява? Па якіх прычынах людзі змяняюць уласнае імя? Гэтыя і іншыя пытанні, загадзя падрыхтаваныя чытачамі і бібліятэкарамі, задавала госці загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Таццяна Невядомская. На кожнае Ірына Юхно дала грунтоўны адказ.

 
Цікавіліся чытачы, якія рэдкія імёны цяпер даюць бацькі сваім дзецям. Сярод такіх Сандзіс, Назар, Мія, Златаслава, Евангеліна, Каміла. На пытанне, ці варта даросламу чалавеку змяняць сваё імя, начальнік аддзела загса заўважыла, што гэта асабісты выбар кожнага. Калі яно зробіць кагосьці шчаслівым, то ў гэтым ёсць сэнс. Між тым для змены імені павінны быць уважлівыя прычыны.

 
Бібліятэкары пацікавіліся чытацкімі густамі сваёй госці. Ірына Сяргееўна любіць правесці вольны час за кнігай. Тым, хто яшчэ не знаёмы з раманам К. Макалоў «Поющие в терновнике», раіла пачытаць захапляльную гісторыю аб праблемах асабістага жыцця, сямейных узаемаадносінах, складанасцях жыццёвага выбару.

 
Відэаразмову з начальнікам аддзела загса можна паглядзець на сайце цэнтральнай раённай бібліятэкі www.miory-biblioteka.by.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота з архіваў рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта