Авторизация
 

«Памяць сэрца» - дыялогавая пляцоўка да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі

 Так называлася мерапрыемства з удзелам работнікаў культуры, раённага музея, кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, ваеннага камісара і прадстаўнікоў актыву, якое адбылося ў сераду, 16 снежня, у раённай бібліятэцы. Масавасці не пагражала пандэмія: прысутныя прытрымліваліся масачнага рэжыму і захоўвалі сацыяльную дыстанцыю. Усіх яднала агульная зацікаўленасць працягам размовы на дыялогавай пляцоўцы, якая сёлета дзейнічае з нагоды святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі.

 

Чытальная зала бібліятэкі тэматычна аформлена: на стэндзе – падборка новых друкаваных выданняў пад дэвізам «Зямля бацькоў – мая зямля», побач на стале – рэліквіі ваенных часоў з раённага гісторыка-этнаграфічнага музея. На тэлеэкране відэасюжэты, як у раёне праходзіла рэспубліканская акцыя «Во славу общей Победы». Вядучая – першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Фурс – прапануе аўдыторыі паразважаць, як нам не дапусціць перапісвання гісторыі, развіваць грамадзянскую самасвядомасць, з дзяцінства выхоўваць патрыятызм.

 

Супрацоўнік раённага музея Вольга Пупіна пазнаёміла з практыкай фарміравання стэндаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, правядзення экскурсій, асабліва для школьнікаў, укаранення новых форм работы, клопатам пра воінскія пахаванні. Зачытала шчымлівае пісьмо салдата-франтавіка да родных на Міёршчыну, што дэманструецца ў экспазіцыі.

 
 Яе калега Кацярына Рачыцкая нагадала пра ўдзельнікаў мінулай вайны, якімі ганарыцца раён. Сярод іх партызан, а затым святар Мікалай Рунда. Ён цудам выжыў у час карнай экспедыцыі на Яльнянскім балоце. Сапраўдным помнікам па гэтым энергічным, майстравітым, чулым да чужога гора і высакародным чалавеку сталі храмы ў райцэнтры і Пестунах, узвядзенне якіх ён арганізаваў.

 
Украінец Барыс Макавейчук ваяваў на фронце, трапіў у акружэнне, адолеў нягоды палону, уцёк з канцлагера і працягваў змагацца з ворагам у радах народных мсціўцаў 4-ай Беларускай партызанскай брыгады. Арганізоўваў будаўніцтва аэрадрома і прыём самалётаў з Вялікай зямлі. Пра справы і быт партызан вёў дзённік. Дапамог стварыць падрабязную гісторыю брыгады непасрэдна пасля вызвалення, што потым выдалі асобнай кнігай. Дзённік партызана апублікаваны нядаўна, ужо пасля смерці аўтара. Арыгінал захоўваецца ў музеі.
Лёс гэтых людзей, пакінутая імі спадчына – наглядны прыклад служэння Радзіме для сучаснай моладзі.

 
Што традыцыі мінулых пакаленняў не забыты, на іх выхоўваюць акцябрат і піянераў, гаварыла намеснік дырэктара раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Ірына Майсяёнак. Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Іна Сіповіч звярнула ўвагу на асаблівасці грамадзянскага і патрыятычнага выхавання ў школах.

 
 Кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур расказаў пра ўшанаванне памяці знакамітых ветэранаў-франтавікоў, Герояў Сацыялістычнай Працы Пятра Кандрашова і Івана Анісімава, пра ўвагу да ўдзельнікаў вайны, вязняў фашысцкіх канцлагераў, якіх у раёне засталося вельмі мала.

 
Сярод удзельнікаў сустрэчы на ўласным вопыце зведаў, што такое вайна, дырэктар камбікормавага завода Сяргей Мацвееў – намеснік кіраўніка раённага аб’яднання воінаў-афганцаў, мае баявыя ўзнагароды. У Афганістан ён трапіў воінам-артылерыстам пасля заканчэння тэхнікума ў 1983 годзе. Падзяліўся ўражаннямі пра гэтую паўднёвую краіну і сваіх саслужыўцаў, якія адказна выконвалі салдацкі абавязак. Таму заклік даражыць Радзімай, перадаваць уласным дзецям найлепшыя традыцыі беларускага народа з яго вуснаў гучаў асабліва пранікнёна.

 
У заключэнне ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з навінкамі літаратуры пра родную Беларусь. Сапраўды, каб упэўнена будаваць сваю будучыню, неабходна добра ведаць наша агульнае мінулае. Пра гэта нагадала вядучая.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта