Шмат добрых слоў адрасуюць цяпер медыцынскім работнікам. У перыяд пандэміі асабліва адчулі і ўсвядомілі, якая гэта цяжкая праца – лячыць людзей, ратаваць жыцці. У інтэнсіўным клопаце пра здароўе пацыентаў урачы і медсёстры праяўляюць высокі прафесіяналізм, найлепшыя чалавечыя якасці – дабрыню і чуласць, цярпенне і мужнасць.
Ад імя ўсіх, хто пераадолеў каварную немач на Міёршчыне, сардэчную прыязнасць медыкам ЦРБ выказала старшыня раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру» Ала Смерцьева. На пярэднім фронце барацьбы з пандэміяй яны трымаюцца мужна і ўпэўнена. За гэта – добрыя словы і заслужаныя ўзнагароды, прызначаныя ў рамках акцыі «Паклон вам нізкі, нашы дактары», што праходзіць цяпер па ўсёй краіне. Ганаровымі граматамі, а таксама падарункамі ад Фонду міру адзначаны загадчыца інфекцыйнага аддзялення Ірына Сіняўская (на фота злева) і медсястра Галіна Мацюк. Па просьбе Алы Пятроўны цырымонію ўручэння правёў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.