Авторизация
 

Школьны аўтобус - у надзейных руках Міхаіла Белазорчыка з Сіцькова

 Рабочы дзень вадзіцеля школьнага аўтобуса Міхаіла БЕЛАЗОРЧЫКА пачынаецца ў 6.30. Некаторыя вучні такой парой яшчэ даглядаюць сны, а іх дзядзька Міша ўжо скіроўваецца ў першы рэйс. За дзень праязджае 105 кіламетраў па знаёмых да кожнай канаўкі дарогах Сіцькова, Турчына, Акунёва, Арханава, Мікалаёва. Здавалася б, аднастайны маршрут, але і на ім часам здараюцца незвычайныя падзеі.

 

Сваю дарогу да школы даўжынёй у чатыры кіламетры Міхаіл Белазорчык адольваў пешшу. У роднай вёсцы Сіцькова навучальнай установы яшчэ не было, мясцовая дзятва спяшалася на заняткі ў Мікалаёўскую васьмігодку, працягвала вучобу ў Акунёўскай дзесяцігодцы. Міхаіл, скончыўшы восем класаў, скіраваўся ў Боркавічы вучыцца на трактарыста. Калісьці тут атрымаў прафесію камбайнера і механіка яго бацька Міхаіл Раманавіч. Ён і перадаў малодшаму сыну любоў да тэхнікі, уменне абыходзіцца з ёй.

 
Асвоіўшы трактар, Міхаіл пакрысе папаўняў колькасць лацінскіх літар у вадзіцельскіх правах. Матацыкл, легкавы і грузавы аўтамабілі, у тым ліку з прычэпам, аўтобус – усёй гэтай тэхнікай можа кіраваць спрактыкаваны вадзіцель. З яго слоў, упэўнена адчувае сябе ў любым транспарце.

 
За рулём Міхаіл Міхайлавіч больш за 40 гадоў. Пасля арміі ўладкаваўся ў мясцовы калгас, давялося папрацаваць і на трактары, і на камбайне. Ідзе 16-ы год, як круціць баранку аўтобуса Сіцькоўскай школы.
– Раніцай адзін рэйс у Акунёва і Турчына, два – у Мікалаёва і Арханава. Вечарам чатыры ездкі. Апошнімі вязу дадому выхаванцаў дзіцячага садка. У 18.00 рабочы дзень завяршаецца, – знаёміць вадзіцель са сваім раскладам.

 
Толькі на першы погляд яго справа здаецца простай. Перавозка дзяцей – задача адказная. Транспарт павінен быць заўсёды спраўным і не падводзіць. За станам аўтобуса Міхаіл Міхайлавіч сочыць сам, толькі пры вельмі сур’ёзных праблемах звяртаецца на станцыю абслугоўвання.
Школьны аўтобус рэдка выязджае за межы штодзённага маршрута. Толькі на бліжэйшую аўтазаправачную станцыю ў Осцевічы і ў райцэнтр на спаборніцтвы ці ўрачыстасці. Прыгадвае Міхаіл Міхайлавіч экскурсіі ў гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», мемарыяльны комплекс «Хатынь», куды вазіў вучняў і настаўнікаў у другой палове 2000-х гадоў. Цяпер такія паездкі не практыкуюцца.

 
Штодня аўтобус скіроўваецца ў дарогу, згодна з графікам. Аднойчы вадзіцель на паўгадзіны пазней забраў дзяцей з садка. На тое мелася ўважлівая прычына – ратаваў чалавека. Наўрад ці Міхаіл Міхайлавіч сам бы расказаў пра той выпадак. Сціплы і стрыманы, ён не любіць прыцягваць да сябе ўвагу. Між тым пагалоска пра смелы ўчынак вадзіцеля хутка разляцелася па акрузе.

 
– Здарылася гэта сёлета 31 студзеня каля чатырох гадзін вечара, – прыгадвае субяседнік. – Заставаўся час да апошняга рэйса, я спыніў аўтобус на абочыне насупраць дома – жыву недалёка ад школы – і збіраўся пайсці ў хату. Аднак штосьці не пускала. Адчыніў капот, праверыў рухавік – усё ў парадку. Бачу, едзе легкавы аўтамабіль. Хуткасць – кіламетраў 60. Машына спускаецца з горкі, з’язджае ў возера, перакульваецца на кабіну і аказваецца ў вадзе. Пабег на дапамогу. З цяжкасцю адчыніў дзверы – іх нібы заблакіравала. У машыне быў толькі вадзіцель, мужчына на некалькі гадоў маладзей за мяне. Ехаў з работы з Глыбокага дадому ў Наваполацк і заснуў за рулём. Дапамог яму выбрацца. Той адразу не мог зразумець, што здарылася. Пайшлі дадому, пераапрануліся. Я нават не памятаю тэмпературу вады, не звярнулі на гэта ўвагу. Завёў свой трактар, машыну выцягнулі. Сур’ёзных пашкоджанняў у аўтамабіля не было. Пасля выклікалі эвакуатар, каб даставіць транспарт у горад.

 
Героем Міхаіл Міхайлавіч сябе не лічыць. Упэўнены: на яго месцы кожны павёў бы сябе так. З тым вадзіцелем трымае сувязь па тэлефоне, чакае ў госці. У большасці будні кіроўцы школьнага аўтобуса спакойныя і размераныя. Яму камфортна за рулём, а пасажырам – на сваіх месцах.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Алега МАРАЗА і з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта