Авторизация
 

У Міёрскім раёне мадэрнізуюць электрасувязь

 Беларусь мадэрнізуе электрасувязь. Па ўсёй краіне ідзе замена кабеляў з медным дротам на оптавалаконныя. У Міёрах гэты працэс суцэльна ахапіў прыватны сектар апошнія некалькі месяцаў.

 

Па раней тэлефанізаваных вуліцах сувязісты размотваюць шпулькі з чорным кабелем, які хаваюць пад зямлёй. На іншых напачатку траншэі капае экскаватар. У іх укладваецца тоўстая пластыкавая труба – гэта так званая каналізацыя, праз якую следам працягваецца кабель. Наступным этапам стане падводка труб да будынкаў, зварка кабеляў, перападключэнне.

 
Работы ў райцэнтры выконваюць шматлікія брыгады некалькіх падрадных сталічных арганізацый. Яны заняты цяпер на вуліцах Піянерскай, Камсамольскай і іншых паблізу мясакамбіната і кацельні «Паўночная», а таксама Міру і Лермантава ў Верхнядзвінскім напрамку, Юбілейнай, Брынкевіча і суседніх за райаграсэрвісам. Пакуль насельніцтва  вымушана мірыцца з выбоінамі на праезных частках вуліц, змяненнямі нумароў тэлефонаў і няўстойлівым інтэрнэтам па вечарах. Сувязісты сутыкнуліся з прамёрзлай на пэўную глыбіню зямлёй, якую не здольны пераадолець маламагутныя міні-экскаватары.

 

Але цешым сябе надзеяй, што ўсе гэтыя нязручнасці часовыя. Будаўнікі-тэлекамаўцы справяцца са сваёй задачай, а мы атрымаем сучасныя магчымасці электрасувязі: надзейную тэлефонную з вядомымі нумарамі, хуткасны інтэрнэт, якасную «залу», доступ да ўсіх магчымых іншых паслуг.

 
Дарэчы, цяпер мяняецца вузел доступу ў аграгарадку Ідолта, затым настане чарга падключаць да шкловалаконных сетак тры новыя шматпавярхоўкі на вуліцы Лермантава ў Міёрах і яшчэ ўзводзімы дзевяцікватэрны дом у Дзісне.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта