Жители деревни Мазурино Мария и Владимир Дубровский отправили благодарность руководству райисполкома

 За святло ў хаце і на падворку, цяпло ў душы і дабрыню ў сэрцах жыхары вёскі Мазурына, што ў Завуццеўскім сельсавеце, Марыя Мікалаеўна і Уладзімір Сямёнавіч Дуброўскія ўдзячныя кіраўніцтву гаспадаркі і сельвыканкама.

 

– Мы з мужам пажылыя людзі, адзіныя жыхары вёскі, бліжэйшыя суседзі ад нас кіламетраў за пяць. Таму дапамогі асабліва чакаць неадкуль, – гаварыла ў трубку Марыя Мікалаеўна, ледзь не плачучы. Аднак гэтыя эмоцыі былі ад шчасця. – Нядаўна здарылася бяда: святло ў доме міргала, а потым і ўвогуле стала знікаць. Так прамучаліся тры дні. Патэлефанавалі дырэктару СУП «Цітова» Францу Вершалоўскаму, а ён звярнуўся ў Завуццеўскі сельсавет. У гэты ж дзень да нас прыехала цэлая дэлегацыя: Франц Віктаравіч і электрык гаспадаркі Сяргей Завалока, старшыня сельсавета Аляксандр Качан. Хутка разабраліся, у чым прычына, і выправілі нашу праблему.

 
Аказалася, у лічыльніку награваўся провад, выбівала пробкі. Спецыяліст замяніў іх і праверыў усю сістэму. Такім чынам атрымалася ліквідаваць аварыйную абстаноўку і пазбегнуць трагедыі. Да таго ж, заззяла святло і на слупе ля дома.

 
– Вялікі дзякуй гэтым нераўнадушным людзям за ўважлівыя адносіны да пажылых людзей, – гаворыць Марыя Мікалаеўна. – Жадаю, каб іх дабрыня вярталася ім, памножаная ў сто разоў. Каб былі здаровыя і шчаслівыя, а ў сем’ях панаваў лад.
 
Алена ВАРОНІНА.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.