Жительница поселка Плигауки Тамара Шидловская выражает благодарность бригаде дисненского участка электросетей

 За добрасумленную работу, мабільнасць, уважлівыя адносіны да людзей і да сваёй справы выказвае ўдзячнасць брыгадзе дзісненскага ўчастка Міёрскага раёна электрасетак жыхарка вёскі Плігаўкі Язненскага сельсавета Тамара Шыдлоўская.

 

– У любое надвор’е начальнік участка Мікалай Шаўлюга і яго каманда ў складзе Аляксандра Бахіра, Рамана Бельскага, Андрэя Ціхевіча, Арцёма Козела, Леаніда Тараракі, Уладзіміра Баравіка і Леаніда Швядко спяшаюцца на выклікі. Запальваюць святло ў дамах нават самых аддаленых вёсачак. Заўсёды з добрай усмешкай, тактоўна і зразумела адказваюць на пытанні, – адзначае Тамара Францаўна.

 
Расказала, што 26 лістапада брыгада працавала ў Плігаўках. Дасканала праверылі электралінію да кожнай хаты. Сцямнела на двары, аднак паехалі работнікі толькі тады, калі вокны дамоў засвяціліся цёплым святлом.
– Шчыры дзякуй працавітай і адказнай брыгадзе. Жадаю ўсім здароўя, радасці, дабрабыту, поспехаў у іх нялёгкай і вельмі неабходнай працы! – гаворыць сяльчанка.
 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.