ВІЧ вельмі небяспечны, але яго можна пазбегнуць!
Пашырыць дасведчанасць грамадзян пра эпідэмію СНІДу, выкліканую распаўсюджанасцю ВІЧ-інфекцыі. З такой мэтай з’явіўся ў календары Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Акцыю актыўна падтрымліваюць медыкі і пастаянна нагадваюць: прафілактыка і ранняя дыягностыка – першы крок на шляху да выратавання і падаўжэння жыцця.
Пра СНІД мы даведаліся ўсяго 40 гадоў таму. За гэты час сіндром набытага імунадэфіцыту перайшоў ад малавядомай хваробы да эпідэміі сусветнага маштаба і забраў мільёны жыццяў.
Эпідэмія СНІДу не мае межаў. Яе не спыняюць міждзяржаўныя граніцы, сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, рэлігійныя і іншыя адрозненні. У свеце не існуе вакцыны, якая можа гарантаваць абарону ад заражэння ВІЧ. Няма эфектыўных сродкаў, здольных цалкам вылечыць інфекцыю. Заражаны чалавек застаецца небяспечным для іншых на ўсё жыццё.
Прафілактыка распаўсюджвання ВІЧ/СНІД простая. Яе складнікі – чыстыя ўзаемаадносіны, вернасць партнёру, выкананне элементарных правіл асабістай гігіены, здаровы лад жыцця, адсутнасць шкодных звычак.
Бяспечныя і адказныя паводзіны – гарантыя здароўя і шчаслівага жыцця.
Валянціна ПУНДЗІС, спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН.
Фота для ілюстрацыі.